аблакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што-н.

А. на падаконнік.

|| незак. аблако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблакаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аблакачу́ся аблако́цімся
2-я ас. аблако́цішся аблако́ціцеся
3-я ас. аблако́ціцца аблако́цяцца
Прошлы час
м. аблакаці́ўся аблакаці́ліся
ж. аблакаці́лася
н. аблакаці́лася
Загадны лад
2-я ас. аблакаці́ся аблакаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аблакаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аблакаці́цца сов. облокоти́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што‑н. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да аблакаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облокоти́ться абапе́рціся, аблакаці́цца, успе́рціся;

он сиде́л, облокоти́вшись на стол ён сядзе́ў, успёршыся на стол.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абаперціся, усперціся, налегчы, узлегчы, аблакаціцца, узлакаціцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

успе́рціся, узапруся, узапрэшся, узапрэцца; узапромся, узапрацеся; пр. успёрся, ‑перлася; зак.

Разм.

1. Абаперціся, аблакаціцца на каго‑, што‑н. Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка. Нехта зноў свіснуў, ужо трохі смялей. Чалавек адказаў яму такім жа свістам і зноў успёрся на локаць. Крапіва. — Не, мне няцяжка, — бадзёра адказвае Косцік. А самому робіцца шкада маткі. Вунь якая яна. Белая і ледзь ідзе. — Ты ўзапрыся на мяне, узапрыся, пойдзем памаленьку, — гаворыць ён. Арабей.

2. Узлезці, узабрацца куды‑н., на што‑н. Адась успёрся на [плот] і пачаў глядзець на балота пад узгоркам. Чорны.

3. Рана ўстаць. Успёрся ў такую рань. □ А заспяваюць другія пеўні — ногі самі сабой ссоўваюцца з ложка. Дзіва — і мёртвы ўстаў бы, калі стары, крэкчучы, успёрся, пачаў сноўдацца па хаце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)