аблаву́хі, -ая, -ае.

1. З абвіслымі вушамі.

А. сабака.

2. перан. Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблаву́хі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аблаву́хі аблаву́хая аблаву́хае аблаву́хія
Р. аблаву́хага аблаву́хай
аблаву́хае
аблаву́хага аблаву́хіх
Д. аблаву́хаму аблаву́хай аблаву́хаму аблаву́хім
В. аблаву́хі (неадуш.)
аблаву́хага (адуш.)
аблаву́хую аблаву́хае аблаву́хія (неадуш.)
аблаву́хіх (адуш.)
Т. аблаву́хім аблаву́хай
аблаву́хаю
аблаву́хім аблаву́хімі
М. аблаву́хім аблаву́хай аблаву́хім аблаву́хіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аблаву́хі вислоу́хий, лопоу́хий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблаву́хі, ‑ая, ‑ае.

1. З абвіслымі вушамі. [Люба] не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. Гартны.

2. перан. Разм. Някемлівы, няспрытны (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аблаву́хі, аблаухі ’з вялікімі вушамі’ (БРС, Нас., Шат., Янк., Бір. дыс., Бяльк., Мат. Гродз.), рус. облоухий да obьlъ (рус. облый ’вялікі, круглы’ і інш.) і ухо ’вуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблаву́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аблаву́ха аблаву́хі
Р. аблаву́хі аблаву́х
Д. аблаву́се аблаву́хам
В. аблаву́ху аблаву́хі
Т. аблаву́хай
аблаву́хаю
аблаву́хамі
М. аблаву́се аблаву́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вислоу́хий аблаву́хі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лопоу́хий аблаву́хі, лапаву́хі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблаву́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аблаву́х аблаву́хі
Р. аблаву́ха аблаву́хаў
Д. аблаву́ху аблаву́хам
В. аблаву́ха аблаву́хаў
Т. аблаву́хам аблаву́хамі
М. аблаву́ху аблаву́хах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лапаву́хі, лыпаву́хіаблавухі’ (Шат., ТСБМ, Яўс.; паўн.-усх., КЭС) ’някемлівы, непаспешлівы’ (ТСБМ), рус. наўг., валаг. лопоу́хий ’кіжлай, цяльпук, цюхцяй’, ’разява’, ’ёлуп’, а ў літаратурнай мове і ’аблавухі’. Бел.-рус. ізалекса старажытнай пары. Балтызм, параўн. літ. lapaaũsis ’лапавухі’, ’разява’. Ёсць і інш. балт.-усх.-слав. ізалекса: літ. aplėpaũsis, nulėpaũsis, лат. ļutausis, lutàusisбел. віславухі, рус. вислоухийаблавухі; павольны, някемлівы, няўклюдны’. Першая частка звязана са значэннем ’вісець, абвісаць’. Такі ж сэнс і ў літ. luzgaũsis (дзе luzgė — ’галіна павіслай бярозы’). У ідэнтычных (паводле семантыкі) лексемах польскай, украінскай і паўднёва-славянскай моў першая частка звязана з klepati: польск. klapouchy, укр. клапоухий, капло(в)ухий, славен. klapoúch, серб.-харв. кле̏мпав, балг. клепоу́хаблавухі’, макед. клапушест ’нязграбны, няспрытны’. Сюды ж лыпаву́шка, лыпаву́шына ’аблавушка’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)