абкру́чвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абкру́чваюся абкру́чваемся
2-я ас. абкру́чваешся абкру́чваецеся
3-я ас. абкру́чваецца абкру́чваюцца
Прошлы час
м. абкру́чваўся абкру́чваліся
ж. абкру́чвалася
н. абкру́чвалася
Загадны лад
2-я ас. абкру́чвайся абкру́чвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абкру́чваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абкру́чвацца несов.

1. (обматывать себя чем-л.) обма́тываться; окру́чиваться;

2. (вокруг чего-л.) обма́тываться; обвива́ться;

3. (вокруг чего-л.) объезжа́ть, обходи́ть, облета́ть;

4. страд. обма́тываться; окру́чиваться; обёртываться, обвёртываться, завёртываться; см. абкру́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абкруціцца (у 1–3 знач.).

2. Зал. да абкручваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. Укруціць сябе ў што-н., загарнуцца.

А. коўдрай.

2. Абвіцца вакол чаго-н.

Лейцы абкруціліся вакол аглоблі.

3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго-н.

|| незак. абкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обма́тываться возвр., страд. абмо́твацца, абкру́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвёртываться несов.

1. (к обверте́ться) абкру́чвацца, абве́рчвацца;

2. страд. абвіна́цца, абго́ртвацца; укру́чвацца, завіна́цца, заго́ртвацца, абклада́цца; абкру́чвацца; см. обвёртыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окру́чиваться

1. абкру́чвацца; (завёртываться) заго́ртвацца, укру́чвацца (у што); (обвёртываться) абвіна́цца; (обматываться) абмо́твацца; см. окрути́ться;

2. страд. абкру́чвацца; заго́ртвацца, укру́чвацца; абго́ртвацца, абвіна́цца, абмо́твацца; см. окру́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перевива́ться

1. пераплята́цца;

2. страд. абвіва́цца, абкру́чвацца; пераплята́цца; перавіва́цца; см. перевива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвива́ться

1. абвіва́цца, абкру́чвацца; см. обви́ться;

2. страд. абвіва́цца; абхо́плівацца; см. обвива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвора́чиваться страд., разг. абвіна́цца, абго́ртвацца; укру́чвацца, завіна́цца, заго́ртвацца; абго́ртвацца, абклада́цца, абкла́двацца; абкру́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)