абкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. Укруціць сябе ў што-н., загарнуцца.

А. коўдрай.

2. Абвіцца вакол чаго-н.

Лейцы абкруціліся вакол аглоблі.

3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго-н.

|| незак. абкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)