аберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
Ахоўваць, засцерагаць ад чаго-н. небяспечнага; вартаваць.
А. дзяцей ад хвароб.
А. ад трывог і сумненняў.
А. спакой душы.
|| зак. аберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; абяро́г, аберагла́, -ло́; аберажы́.
|| звар. аберага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. аберагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ражы́ся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аберага́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
аберага́ю |
аберага́ем |
| 2-я ас. |
аберага́еш |
аберага́еце |
| 3-я ас. |
аберага́е |
аберага́юць |
| Прошлы час |
| м. |
аберага́ў |
аберага́лі |
| ж. |
аберага́ла |
| н. |
аберага́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
аберага́й |
аберага́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
аберага́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
аберага́ць несов., см. засцерага́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аберага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Засцерагаць, ахоўваць ад чаго‑н. шкоднага, небяспечнага. Янукевіч не памыкаўся уводзіць сына ў курс сваіх спраў, аберагаў яго ад трывог і сумненняў — хай хлопец вучыцца. Хадкевіч. // Вартаваць, пільнаваць. І сапраўды, што можа быць высакародней, як аберагаць спакой такіх бязвінных душ, як яго [Грыневіча] Алёшка. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аберага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Аберагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Аберагацца ад прастуды.
2. Зал. да аберагаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасцерага́ць
‘сцерагчы, аберагаць, ахоўваць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
дасцерага́ю |
дасцерага́ем |
| 2-я ас. |
дасцерага́еш |
дасцерага́еце |
| 3-я ас. |
дасцерага́е |
дасцерага́юць |
| Прошлы час |
| м. |
дасцерага́ў |
дасцерага́лі |
| ж. |
дасцерага́ла |
| н. |
дасцерага́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
дасцерага́й |
дасцерага́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
дасцерага́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
аберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. абярог, аберагла, аберагло; заг. аберажы.
Зак. да аберагаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клясці́ся, кляну́ся, кляне́шся, кляне́цца; клянёмся, кленяце́ся, кляну́цца; кля́ўся, кляла́ся, -ло́ся; кляні́ся; незак.
1. чым і без дап. Даваць клятву; урачыста абяцаць што-н.; прысягаць.
Клянёмся Радзіму аберагаць.
К. ў вернасці сябрам.
2. Праклінаць каго-н.
|| зак. паклясці́ся, -кляну́ся, -кляне́шся, -кляне́цца; -клянёмся, -кленяце́ся, -кляну́цца; пакля́ўся, -кляла́ся, -ло́ся; -кляні́ся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што.
1. Выклікаць вагальны рух, ад якога ўтвараюцца хвалі. Вецер хваляваў паверхню вады. // перан. Выклікаць рух, падобны на хваляванне паверхні вады. А вецер хвалюе ў бязмежным прасторы Духмянага жыта шумлівае мора. Хведаровіч. // Хвалявацца (у 1 знач.). Шуміць вада, хвалюе мора, Мой човен шпарка ўдаль ляціць. Гурло. Вось шырокім залацістым возерам паміж лесу ледзь-ледзь хвалюе жыта. Мурашка.
2. Прыводзіць у трывожны, узбуджаны стан; непакоіць. Адначасовы ўзлёт мноства самалётаў заўсёды хваляваў Смірына. Алешка. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца, ён да вайны цераз гэта зусім не працаваў. Яго стараюцца аберагаць, не хваляваць нічым. А тут такая бяда! Мележ.
3. Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (у 3 знач.); выклікаць хваляванні (у 3 знач.). Хваляваць народ. □ Народная па духу і форме, [паэзія] хвалявала шырокія масы, натхняла на барацьбу за лепшае будучае. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрыжа́ць і дрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
1. Калаціцца, трэсціся. Зямля дрыжыць. Вокны дрыжаць. □ Дрыжэлі сцены новай звонкай хаты. Купала. Там, за сінімі шыбамі, дрыжаў аголены куст бэзу. Шашкоў. // Быць ахопленым дрыжыкамі. Дрыжаць ад холаду. Рукі дрыжаць. // Мігацець, трапятаць (пра агонь, святло). А ў небе зоркі, як сняжынкі, Гараць, мільгаюць і дрыжаць. Колас. Ружовыя водсветы дрыжэлі на мёрзлай зямлі. Чорны. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Сашы] мацнеў з кожным словам і дзе-нідзе зрываўся і дрыжэў. Шамякін.
2. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баяцца каго‑н. — Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. Колас. — Век ты перад панам дрыжаў і без пана дрыжыш, — дапякла жонка. Пальчэўскі. // за каго-што; над кім-чым. Непакоіцца, рупліва аберагаць каго‑, што‑н. [Маці] так дрыжала над .. [Нявідным], так старалася ўсцерагчы яго. Колас. // Берагчы што‑н., ашчадна траціць, расходаваць што‑н. Дрыжаць за кожную капейку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)