абе́дзве

‘для жаночага роду’

лічэбнік, зборны

мн.
ж.
Н. абе́дзве
Р. абе́дзвюх
Д. абе́дзвюм
В. абе́дзве (неадуш.)
абе́дзвюх (адуш.)
Т. абе́дзвюма
М. абе́дзвюх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

або́два, або́двух, Т або́двума, м. і н.; абе́дзве, абе́дзвюх, Т абе́дзвюма, ж., ліч. зб.

Як той, так і другі.

А. сыны служаць у арміі.

Абедзве дачкі вучацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́бе абе́дзве, род. абе́дзвюх;

обе́ими рука́ми абе́дзвюма рука́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

светлабро́вы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бровамі. У абедзвюх [Хадоські і Ганны] на тварах, таксама мяккіх, светлабровых, быў адзін добры, лагодны выраз. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вырато́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і выратавальны. Вецер гудзеў бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў, цяжка пахлопваючы намоклымі брызентамі выратоўных шлюпак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту. Сталёвы канат. Якарны канат. □ Вецер гудзеў, бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капчу́рка ’газоўка’ (Яўс.). Відаць, у выніку кантамінацыі капцёлка і пячурка (ад абедзвюх вылучаецца сажа, копаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

траце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з разборам спрэчкі, канфлікту трэцяй, незацікаўленай стараной, якая выбіраецца па ўзаемнай згодзе абедзвюх старон. Трацейскі суд. // Які выбраны для разбору такога канфлікту. Трацейскі суддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Спец. Падрыхтоўка друкарскай машыны для друкавання тыражу, якая заключаецца ў забеспячэнні правільнага размяшчэння адбітка на паперы (супадзенне палёў, радкоў на абедзвюх старонках ліста і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і прыладзіць. Злосць узяла Славу. Да вогнішча ён вярнуўся пахмуры. Моўчкі прыладкаваў кацялок над агнём. Шыловіч. От бы прыладкаваць і яго абедзвюх старэйшых [дачок] у нянькі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)