абдзі́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абдзі́рка абдзі́ркі
Р. абдзі́ркі абдзі́рак
Д. абдзі́рцы абдзі́ркам
В. абдзі́рку абдзі́ркі
Т. абдзі́ркай
абдзі́ркаю
абдзі́ркамі
М. абдзі́рцы абдзі́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. абадраць.

2. мн. Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня, кудзеля з такога валакна; зрэб’е.

|| прым. абдзі́рачны, -ая, -ае (спец.).

А. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзі́рка ж. обди́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).

2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадра́ць, абдзяру́, абдзярэ́ш, абдзярэ́; абдзяро́м, абдзераце́, абдзяру́ць; абдзяры́; абадра́ны; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць, ачысціць.

А. кару.

А. пяньку.

2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

А. нос.

3. перан. Абабраць, абакрасці, ашуканствам пазабіраць што-н. у каго-н. (разм.).

А. пакупніка.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обди́рка ж.

1. (коры, оболочки, кожи) абдзіра́нне, -ння ср.;

2. (зерна) шатрава́нне, -ння ср., шатро́ўка, -кі ж.;

3. (машина для обдирания) абдзі́рка, -кі ж., абдзіра́лка, -кі ж.;

4. (мельница) шатрава́льня, -ні ж.; крупадзёрка, -кі ж., крупэ́рня, -ні ж.;

5. (мука) обл. шатро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)