абго́н, -у, м.

1. гл. абагнаць.

2. Першая кругавая баразна на ворыве.

Зрабіць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абго́н абго́ны
Р. абго́ну абго́наў
Д. абго́ну абго́нам
В. абго́н абго́ны
Т. абго́нам абго́намі
М. абго́не абго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абго́н, -ну м. обго́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).

2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.

•••

У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагна́ць, абганю́, абго́ніш, абго́ніць; абгані́; абагна́ны; зак.

1. каго-што. Апярэдзіць у руху, бегу.

А. калону машын.

2. каго-што. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.

А. старэйшага брата.

А. аднакласнікаў.

3. перан., каго-што. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.

А. таварышаў па ведах.

4. што. Акучыць.

А. бульбу.

|| незак. абганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абго́н, -у, м. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. абго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і абганя́льны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Абгонны манеўр.

Абганяльны плуг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обго́н абго́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмі́н, ‑у, м.

Разм. Тое, што і абгон (у 1 знач.).

•••

У абмін (ехаць) — навыперадкі, абмінаючы адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напярэ́сцігі ’напярэймы, наперарэз’ (Сцяшк.; зэльв., Жыв. сл.; карэл., Янк. 1), напярэ́сцікі ’наўпрасткі, карацейшым шляхам, наперарэз (ісці, бегчы)’ (Янк. 1). Ад незафіксаванага *пярэ́сцігабгон’, да рэдкага ў беларускай мове — сці́гнуць ’дагнаць, дасягнуць’ (прасл. *stignǫti), параўн. насці́гнуць ’нагнаць’ (Некр. і Байк.) і пад.; утворана па тыпу наперахопкі ’навыперадкі’, наперагонкі ’тс’ і г. д., формы з ‑к‑ замест ‑г‑ пад уплывам апошніх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)