абгарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

1. Абвугліцца, пачарнець у агні.

Сцяна абгарэла ў час пажару.

2. Атрымаць апёкі, пашкоджанні ад агню.

А. у танку.

А. на пажары.

|| незак. абгара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абга́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгарэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абгару́ абгары́м
2-я ас. абгары́ш абгарыце́
3-я ас. абгары́ць абгара́ць
Прошлы час
м. абгарэ́ў абгарэ́лі
ж. абгарэ́ла
н. абгарэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абгарэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абгарэ́ць сов. обгоре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Трапіўшы ў агонь, абвугліцца, пачарнець; атрымаць пашкоджанні ад агню. Занадта жару. Бульба абгарэла. Счарнелыя дымяцца круглякі. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обгоре́ть сов. абгарэ́ць, мног. паабга́рваць, паабгара́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсмыле́ць

абгарэць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абсмылі́ць абсмыля́ць
Прошлы час
м. абсмыле́ў абсмыле́лі
ж. абсмыле́ла
н. абсмыле́ла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абву́гліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; зак.

Абгарэць зверху, па краях.

Палена абвуглілася.

|| незак. абву́глівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

Абгарэць, занадта падпячыся знізу.

Пірог падгарэў.

|| незак. падгара́ць, -а́е і падга́рваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абга́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)