абва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго.

Адпускаючы каму-н. тавар, недаважыць.

А. пакупніка.

|| незак. абва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абва́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абва́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абва́жу абва́жым
2-я ас. абва́жыш абва́жыце
3-я ас. абва́жыць абва́жаць
Прошлы час
м. абва́жыў абва́жылі
ж. абва́жыла
н. абва́жыла
Загадны лад
2-я ас. абва́ж абва́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час абва́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абва́жыць сов. обве́сить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Адпускаючы каму‑н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абва́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абва́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абва́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абважваць — абважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обве́ситьI сов., разг. (обмануть в весе) абва́жыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абва́жвацца несов., возвр., страд. обве́шиваться; см. абва́жыцца, абва́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб..., прыстаўка (гл. а...¹).

Ужыв. замест «А...¹»:

а) перад галоснымі: абысці, абыграць, абумовіць, абярнуцца;

б) у некаторых выпадках перад зычнымі: абдумаць, абмяняць, абжаць;

2) нароўні з прыстаўкай «А...¹» перад зычнай: абгарадзіць, абкарыць, абкантаваць (агарадзіць, акарыць, акантаваць);

3) для ўтварэння дзеяслова са знач. прычыніць страту каму-н.: абважыць, абмераць, абхітрыць;

4) для ўтварэння дзеяслова са знач. не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: абдзяліць, абмінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)