абарача́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абарача́юся абарача́емся
2-я ас. абарача́ешся абарача́ецеся
3-я ас. абарача́ецца абарача́юцца
Прошлы час
м. абарача́ўся абарача́ліся
ж. абарача́лася
н. абарача́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час абарача́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абарача́цца несов.

1. фольк. обора́чиваться, обраща́ться;

2. (склоняться к чему-л.) обраща́ться;

1, 2 см. абярну́цца 5, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абарача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абярнуцца (у 4, 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абарача́цца ’бываць у розных мясцінах’ (Шат.), ’перакульвацца, абыходзіцца’ (Нас.), абарачывацца ’тс’ (Юрч.), абарачываць ’перакульваць, пераварачваць’ (Юрч.), абварачацца, абварачываць. Гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турні́р ‘спаборніцтва рыцараў у Сярэднявеччы, цяпер звычайна спартыўнае спаборніцтва’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (турни́р ‘тс’) з нова-в.-ням. Turnier, якое са ст.-франц. to(u)rnei ‘тс’ ад tornerабарачацца’ < лац. tornāre ‘паварочваючы, тачыць выраб на варштаце’ (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 683–684). Ст.-бел. турнея ‘турнір, спаборніцтва’ (XVI ст.), пазней таксама ‘беспарадак, разлад’ (ГСБМ), узыходзіць да ст.-франц. tourneoi ‘рыцарскія спаборніцтвы паводле дакладных правілаў’, а ст.-бел. турнай ‘тс’ (XVI ст.) — з чэш. turnaj ‘спаборніцтва рыцараў’, якое праз ст.-в.-ням. (turnei — баварскае вымаўленне ‑aj) прыйшло са ст.-франц. tournoi (праванс. tornei) ‘тс’ < tornerабарачацца, вярцецца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 119; Голуб-Ліер, 494; Махэк₂, 661; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обора́чиватьсяII несов.

1. (поворачиваться) паваро́чвацца, абаро́чвацца;

2. перен. (принимать иное направление) паваро́чвацца;

3. (о капитале) абаро́чвацца;

4. (превращаться) фольк. пераваро́чвацца (у каго), ператвара́цца (у што); абарача́цца (у каго, у што, кім, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр. вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус. вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд. вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск. wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж. wrośiś ’паварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж. wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш. vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац. vracať ’мяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен. vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв. вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг. връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл. vьrtěti, vortiti. Прасл. vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обраща́ться несов.

1. (поворачиваться) паваро́чвацца;

2. перен. (устремляться, направляться) накіро́ўвацца, кі́дацца;

3. (превращаться) пераваро́чвацца (у каго); ператвара́цца (у што); абарача́цца (у каго, у што, кім, чым); станаві́цца (кім-небудзь, чым-небудзь);

4. (в результате убеждения склоняться к чему-л.) пераваро́чвацца (у што); схіля́цца (да чаго);

5. (прибегать к чему-л.) зваро́чвацца (да чаго);

обраща́ться к первоисто́чникам зваро́чвацца да першакрыні́ц;

6. (адресоваться к кому-л.) звярта́цца (да каго);

обраща́ться с про́сьбой звярта́цца з про́сьбай;

обраща́ться с ре́чью звярта́цца з прамо́вай;

обраща́ться к врачу́ звярта́цца да ўрача́;

7. (вращаться) абарача́цца; (двигаться) ру́хацца;

кровь обраща́ется по кровено́сной систе́ме кроў абарача́ецца (ру́хаецца) па крывяно́снай сістэ́ме;

8. (совершать оборот) эк. абаро́чвацца; (находиться в обращении) быць у абарачэ́нні;

при ро́сте промы́шленности капита́лы обраща́ются о́чень бы́стро пры ро́сце прамысло́васці капіта́лы абарача́юцца ве́льмі ху́тка;

9. (обходиться) абыхо́дзіцца (з кім); (относиться) адно́сіцца (да каго), ста́віцца (да каго);

10. (пользоваться чем-л.) абыхо́дзіцца (з чым), карыста́цца (чым);

отли́чно обраща́ться с прибо́рами даскана́ла (выда́тна) абыхо́дзіцца з прыбо́рамі;

11. страд. паваро́чвацца; звярта́цца, накіро́ўвацца; пераваро́чвацца (у каго, што); ператвара́цца (у што); абарача́цца (у каго, у што, кім, чым); пераваро́чвацца (у што); схіля́цца (да чаго); см. обраща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)