папрыціска́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прыціснуцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазашываюцца [дзеці] пад лахманы, папрыціскаюцца адно да аднаго, каб сагрэцца, і сядзяць, як мышаняты. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзніма́ць і паўздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Узняць усё, многае, або ўсіх, многіх. Паўзнімаць байцоў па трывозе. □ Хвоі, што так высока паўздымалі свае губатыя верхавіны, рыпяць. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Усплыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. А калі апала на ваду [пяро], — Пасінелі, зашумелі хвалі, .. І сузор’і лілій паўсплывалі... Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамяня́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перамяніць.

перамяня́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Памяняць усё, многае або ўсіх, многіх. Перамяняць усіх коней. Перамяняць усе рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́ўкацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга гаўкаць. Апоўначы, аднойчы, на дварэ Разгаўкалася Шаўка, Ды так жа ўзялася гаўкаць, Што аж мароз па скуры ўсіх дзярэ. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзерві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Салдат рэзерву, запасу. Адзін вярнуўся назад у гміну па сумку, у якой ляжаў загад аб прызыве ў армію ўсіх рэзервістаў-салдат запасу. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абу́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу.

Удар абухом.

2. перан. Дурань (лаянк.)

А. верыць аднаму сабе, а ўсіх астатніх падазрае ў нечым.

Падвесці пад абух — загубіць.

Як абухом па галаве — уразіць раптоўнай непрыемнай весткай.

|| памянш. абушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. абухо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасту́пны, -ая, -ае.

1. Такі, да якога можна прайсці, праехаць.

Лагер размясціўся ў даступным месцы.

2. Адкрыты для зроку.

Д. для назірання.

3. Які падыходзіць для ўсіх або многіх.

Даступныя цэны.

4. Лёгкі для разумення.

Даступная форма выкладання думак.

5. Які выклікае прыхільнасць да сябе.

Гэта быў д. просты чалавек.

|| наз. дасту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёсць¹.

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; існуе, маецца ў наяўнасці.

Ё. сябры.

Ё. спадзяванне.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.

Што ё. сумленне? Закон ё. закон.

Гаспадарка ё. мая апора.

Што ёсць духу (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.);

2) вельмі моцна (крычаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страсць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Нястрымнае каханне, моцнае пачуццёвая цяга, захапленне.

Загарэцца страсцю да каго-н.

2. Моцнае захапленне чым-н., аддача ўсіх сваіх душэўных сіл якой-н. справе; натхненне, уздым, запал.

Са страсцю гаварыць, выступаць.

3. Пастаянная прыхільнасць да чаго-н., моцная цяга да чаго-н.

С. да кніг.

Тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)