Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус. соста́в, ст.-рус., ст.-слав. съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стука́н ‘вельмі высокі чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн рус. истука́н ‘ідал, бажок’, што з стараж.-рус., ц.-слав. истуканъ ‘які выразаны, высечаны’, залежны дзеепрыметнік прош. ч. ад истукати ‘высякаць, выразаць з дрэва, каменя’, якое звязана чаргаваннем галосных з тъкнѫти ‘ткнуць’ (гл. тыкаць) (Фасмер, 2, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́ра ’страта’ (Юрч. Вытв.), сці́рства ’тс’ (Касп.). Параўн. укр. дыял. стира ’напасць’. Вытворныя ад сціраць ’знішчаць’: со свету сціраюць (Нас.), сціра́цца ’разбурацца, гінуць, знікаць, прападаць’ (Юрч. Вытв., ТС), што да церці (гл.); да семантыкі параўн. стараж.-рус. терѧти ’губіць, спусташаць’, рус. поте́ря ’згуба’, теря́ть ’губляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітро́ ‘фруктовы безалькагольны газіраваны напітак’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. ситро́ ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), з’явілася ў перыяд 1920–1930 гг. (Баханькоў, Гіст. лекс., 272). Рус. ситро́ ўтворана ад франц. citronnade ‘сітро, ліманад’ і звязана з франц. citron ‘лімон’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыкі́р ‘трысвечнік’: наш трыкір, нашыя тры святліны (Н. Мацяш), укр. трикірій ‘тс’, рус. трики́рий ‘падсвечнік з трох свечак’, стараж.-рус. трикирии ‘тс’. Запазычана праз царкоўнаславянскую мову як сімвал святой Тройцы з грэч. τριχήριον ‘тс’ з адаптацыяй да асаблівасцей беларускай мовы; гл. Фасмер, 4, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*І́змарась, изморось ’шэрань, іней, намаразь’ (Яруш.). Відаць, са ст.-рус. *изморозь ці пад уплывам рус. и́зморозь, утворанага прэфіксальна-суфіксальным шляхам, як непагадзь, прысцень, узбалаць і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 273–274). Шанскі (2, I, 35) бачыць у ім прэфіксальнае ўтварэнне ад морозь. Гл. мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус. ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишь — вынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карканос ’з кароткім носам’ (Федар. VII). Ад карнанос. Параўн. ст.-рус. кърноносъ ’кірпаносы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́па ’кепка’ (Мат. Гом.). З рус. кепи, /солкаефранц. kepi (Шанскі, 2, 8, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нус ’капец’ (Мат. Гом.). З лац. conus праз рус. конус (Фасмер, 2, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)