нава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да навалу, навалкі. Навальны спосаб пагрузкі. // Які прызначаны, служыць для кавалкі. Навальны механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́хальны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для нюху (у 1 знач.). Нюхальны нерв.

2. Прызначаны для нюхання. Нюхальны тытунь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапісны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прызначаны, служыць для прапіскі. Прапісны лісток.

2. Агульнавядомы, пазбаўлены арыгінальнасці. Прапісная мараль. Прапісная ісціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў. Проціпяхотныя міны. Проціпяхотныя загароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяка́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпечкі хлебных вырабаў. Пякарная справа. // Прызначаны для выпечкі хлебных вырабаў. Пякарная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгбі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгбі. Рэгбійны чэмпіянат. // Які прызначаны, служыць для гульні ў рэгбі. Рэгбійнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суднабудавання. Суднабудаўнічая прамысловасць. // Звязаны з суднабудаваннем, прызначаны для пабудовы суднаў. Суднабудаўнічая верф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлета́йпны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлетайпа, прызначаны для яго. У тэлетайпнай зале гідраметцэнтра бесперастанку цокаюць апараты. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізкульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фізкультуры, фізкультурніка. Фізкультурны нарад. // Прызначаны для фізкультуры, фізкультурнікаў. Фізкультурная зала. Фізкультурны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фла́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флага; прызначаны для флага. Флагавае дрэўка. // Зроблены пры дапамозе флагаў. Флагавы сігнал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)