перви́чный

1. пе́ршасны; (первый) пе́ршы;

перви́чная обмо́тка трансформа́тора эл. пе́ршасная (пе́ршая) абмо́тка трансфарма́тара;

перви́чные спирты́ хим. пе́ршасныя спірты́;

2. (первоначальный) першапачатко́вы; (низовой) пярві́чны;

перви́чная парторганиза́ция пярві́чная партарганіза́цыя;

перви́чный пери́од боле́зни першапачатко́вы перы́яд хваро́бы;

3. (основной) асно́ўны;

первичны́е при́знаки асно́ўныя адзна́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чатырох...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які складаецца з чатырох частак, раздзелаў, аддзелаў і пад., напрыклад: чатырохкласны, чатырохпакаёвы, чатырохтомны, чатырохпавярховы; 2) які мае чатыры аднолькавыя прадметы, прыкметы, уласцівасці і пад., напрыклад: чатырохвугольны, чатырохматорны, чатырохстопны; 3) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія‑н. адзінкі, напрыклад: чатырохбальны, чатырохметровы, чатырохрублёвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ршы, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да адзін. Першы дом з краю. Першае паўгоддзе. Першы том. Першы параграф. □ Першы прывал на паходзе быў назначан у фальварку Віркуцце. Колас. // толькі мн. Пачатковыя ў радзе пералічаных прадметаў. Першыя кіламетры дарога ішла лесам. Якімовіч. Першыя дні ў гэтым раёне вяліся жорсткія баі. Колас.

2. у знач. займ. пе́ршы, ‑ага, м. Ужываецца для абазначэння асобы, прадмета і пад., якія былі названы раней. — Слухай мяне, сынку: ёсць у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах яшчэ адзін конь, гнедай масці, маладзейшы за першага. Якімовіч.

3. Які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых. Да дошкі першым выклікалі хлопца. □ [Алесь:] — Мне давялося быць за мяжой, калі наша краіна першай запусціла спадарожнік. Шыцік. — Перакур! — скамандаваў Лазавік і першы лёг на траву. — Сядай, братва! Хомчанка. // у знач. наз. пе́ршае, ‑ага, м. Тое, што адбылося або стала аб’ектам якога‑н. дзеяння раней за ўсё. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. Першае, што кінулася .. [Антону і яго сябрам] у вочы, — нідзе не відаць было саламяных стрэх. Пальчэўскі.

4. Які з’яўляецца, здараецца, адбываецца ў самым пачатку чаго‑н.; першапачатковы. Першае ўражанне. □ Вось і першы сонечны прамень бліснуў. Лынькоў. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе. Колас. // Які з’яўляецца пачатковым этапам, ніжэйшай формай чаго‑н. Першая фаза камунізма. // Які з’явіўся ўпершыню ў сезоне, новы, ранні (пра з’явы прыроды, расліны і пад.). Першыя замаразкі. Першыя кветкі. □ Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі шлях. Мележ. У аконныя шыбы глядзіць першая вясна. Чорны. // Які здарыцца, адбудзецца ў бліжэйшы час. Пры першай магчымасці.

5. Які раней не існаваў, не ўзнікаў. Першы штучны спадарожнік Зямлі. Першая ў свеце сацыялістычная дзяржава. □ Значную з’яву ў гісторыі беларускага тэатра ўяўляе першы беларускі прафесійны тэатр, які насіў назву «Народны тэатр». «Беларусь». // Не спазнаны раней. Першае каханне. □ Тут упершыню Лене адкрыўся свет, тут яна спазнала першую радасць і першае гора. Ваданосаў.

6. Які пераўзыходзіць у якіх‑н. адносінах усіх іншых. Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі, — вось якая была Кублікавых Аўгіня. Колас. Сашка так стараецца, што настаўніца дзівіцца: ледзь не першы вучань. Дадзіёмаў. [Юрка:] — Ён тут у нас, брат, цяпер першы грамацей. Якімовіч. // Самы лепшы, выдатны. Першы гатунак. Купэ першага класа. □ — Закурвайце... Табак першага сорту. Два гады ляжаў. Чорны. // Самы важны, галоўны. Першы сакратар. Рэчы першай неабходнасці.

7. Перадавы, вядучы. Ваяваць у першым эшалоне. □ На варце краіны, — На сушы, ў марах, — Байцы-камсамольцы У першых радах. Колас. Што будзе з дачкою? Бяда! На работу — першая, але і на гульні таксама. Пестрак.

8. Які выконвае асноўную партыю ў аркестры, хоры і пад. Першая скрыпка ў аркестры. // Які вядзе асноўную мелодыю, верхні. Першыя галасы хору.

9. у знач. наз. пе́ршае, ‑ага, н. Рэдкая страва, якая падаецца ў пачатку абеду (суп, боршч і пад.). З’есці першае. □ На першае.. [Ніна] зробіць халаднік з яйцом, на другое — рыбу. Лобан.

10. У граматыцы — які ўказвае, што суб’ектам дзеяння з’яўляецца сам гаворачы. Першая асоба дзеяслова.

11. у знач. пабочн. пе́ршае. Разм. Тое, што і па-першае.

•••

Першая дапамога гл. дапамога.

Першае мая гл. май.

З першага знаёмства гл. знаёмства.

З першых рук гл. рука.

Іграць першую скрыпку гл. іграць.

На першы абыходак гл. абыходак.

На першы выпадак гл. выпадак.

На першы погляд гл. погляд.

Не першага веку гл. век.

Не першай маладосці гл. маладосць.

Не ты (я, ён, яна) першы, не ты (я, ён, яна) апошні — пра складаныя сітуацыі, у якія трапляюць многія.

Першай гільдыі гл. гільдыя.

Першай рукі гл. рука.

Першая ластаўка гл. ластаўка.

Першы блін камяком гл. блін.

Першы крок гл. крок.

Першы сустрэчны гл. сустрэчны.

У першую чаргу гл. чарга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вус, укр. вус, рус. ус, польск. wąs, чэш. vous, славац. fúz, в.-луж. wusy мн. л., палаб. vǫs ’барада’, славен. vȏs ’вус’, балг. дыял. въс ’барада, волас’. Прасл. *vǫsъ або *ǫsъ; параўн. ст.-прус. wansoпершая расліннасць на твары’, ст.-ірл. fés ’барада’, грэч. ἴονθος ’юначая барада’ (*vi‑vondho‑) і інш. (Махэк₂, 697; Фасмер, 4, 169 і 477; БЕР, 1, 214; Брукнер, 604; Слаўскі, 1, 266).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сівагра́к ‘тое, што і сіваваронка’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., Дэмб. 1, Меер Крыч., ТС), сівігра́к ‘тс’ (Бяльк.), сівагра́ка ‘тс’ (маг., ЛА, 1). Укр., рус. сивогра́к ‘тс’. Да сівы і грак, гл. (Праабражэнскі, 2, 283; Фасмер, 3, 616); паводле Ніканчука (БЛ, 9, 59), першая частка складанага слова характарызуе колер апярэння, а другая — вынік збліжэння анаматапеічнага кораня з грак (гл.), параўн. сівадрака, сівакрака (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трох-першая частка складаных слоў трохгадо́вы, трохго́ддзе, трохмоўны, трохдзённы, трохсо́ты, трохчле́н і пад. (ГСБМ, Некр. і Байк.), трохро́жкі ‘вілы’ (ЛП), трохро́жка ‘рогі лася, прыстасаваныя пад вешалку’ (ТС). Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 171), “штучная форма” Р. скл. ад тры (гл.) на месцы старой формы трый, якая дала тры — форму Р. скл., што “заўсёды засталася ў словах складаных, а ў нескладаных вельмі рэдка”, гл. трысцен, трыножак і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Канадры́ста, канодрыста ’кураслеп (анемона) дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (лун., Шатал.), стол. конадрысь, драг. коноздрыця ’тс’ (Нар. лекс.). Складанае слова: першая часткада прасл. kotib ’конь’, у паўн.-слав. гаворках яна замяняецца на каза‑ (параўн. гродз. казадрост белы# казарост жоўты): другая — да прасл. drbslb (ад дзеяслова ärtstati, drbščę) ’дызентэрыя’. Параўн. яшчэ ст.-польск. kozia drześć ’казялец, Ranunculus Candidus’ (SP, 5, 38), мар. kozi drisi, польск. kozidrzyst ’анемона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магі́стр, ‑а, м.

1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

2. Другая акадэмічная ступень, якая прысвойваецца ў вышэйшых навучальных установах ЗША і Англіі. // Асоба, якая мае такую ступень.

3. У сярэднія вякі — тытул кіраўніка каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. // Асоба, якая мела такі тытул.

[Ад лац. magister — настаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

май, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Пяты месяц каляндарнага года.

2. ‑ю. Абл. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. А я Маю наламаю, Сваю хату прыбяру. І. Калеснік.

•••

Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных, устаноўленае кангрэсам 2‑га Інтэрнацыянала ў 1889 г.

[Лац. majus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю, нескл., н.

Трыццаць першая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «у» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «людзі — льудзі», «сюжэт — сьужэт»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «у», напрыклад: «спяшаюся — спяшайуся», «саўю — саўйу», «лью — льйу», «праб’ю — прабйу», «юнак — йунак».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)