Патрабі́ць ’пакараць смерцю’ (Шн. 2). Параўн. ст.-рус. потрѣбити/потребит ’знішчыць’, рус. ис‑требить ’тс’, якія звязаны з дзеясловам трѣбовати: серб.-харв. трщебити ’чысціць’, славен. trębiti ’чысціць, карчаваць’, польск. trzrebić ’тс’, в.-луж. trjebić ’пакладаць’, н.-луж. tfebiś ’карчаваць, расчышчаць’. Да прасл. terъ-, якое на ўсх.-слав. моўнай тэрыторыі дало тереб‑, параўн. рус. теребить ’церабіць’, а формы з треб‑ запазычаны з ц.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́паць ’драпаць, драць’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), ’уцякаць’ (Нас.), драпану́ць ’хутка ўцячы’ (Касп.). Прасл. *drapati ’драпаць, драць’: рус. дра́пать, дря́пать, укр. дра́пати, дря́пати, польск. drapać, чэш. drápati, славац. driapať, балг. дра́пам, серб.-харв. дра́пати і г. д. У некаторых слав. мовах развілося значэнне ’ўцякаць’ (польск., рус., бел.). Дзеяслоў *drapati звязаны з прасл. *dьrati. Параўн. Фасмер, 1, 535; Бернекер, 1, 220; Трубачоў, Эт. сл., 5, 101–102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбі́чыцца (тырбі́чыцца) ’спрабаваць уціснуцца (у натоўп, зараслі і пад.)’ (васіл., Лаўшук, вусн. паведамл.), торбі́чыць ’скідаць’ у прымаўцы: прыдзе вербіч (= вербніца), то кожуха торбіч (ТС, тлумачэнне ’апранаць’, відаць, памылковае); сюды ж, магчыма, і торбу́ць — выклічнік да ’кінуць, скінуць’: торбуць ту просцілку (ТС). Параўн. рус. смален. тарбува́ть ’гнаць коней з пашы’ (Дабравольскі), паводле Фасмера (4, 23), няяснае па паходжанні. Цьмяныя словы, магчыма, звязаны з тарабічыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тсс — заклік да перапынку ў маўленні, захавання цішыні (ТСБМ), укр. тс, тсс, рус. тсс ‘ціха’, ‘цыц’, польск. ts, tss. Рэгіянальны выклічнік, які, відаць, генетычна звязаны з прыметнікам *tixъ, параўн. ням. still. З глухіх зычных складаецца адпаведны выклічнік у іншых еўрапейскіх мовах: чэш. pst,pšš, ням., славац., харв. pst і польск. pst, cyt, славен. st, pst, рум. sst, англ. hush, sh і інш. (ЕСУМ, 5, 666).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэлеві́зія ‘тэлебачанне’ (ВСБМ; Рамза, Бел. гутарк.), телʼеві́зіjа ‘тс’ (Вруб.); сюды ж тэлевізі́йнызвязаны з тэлебачаннем’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, праз польск. telewizja ‘адзін з відаў тэлекамунікацыі’, telewizyjny ‘прызначаны для трансляцыі тэлеперадач’. Гл. папярэдняе слова. Аналагічнага паходжання тэлеві́зар ‘апарат для прыманю тэлеперадач’ (ТСБМ) — еўрапеізм, утварэнне гібрыднага тыпу ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (гл. тэле-) і лац. visor ‘той, хто бачыць; глядач’ (Длугаш-Курчабова, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мара́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маралі. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.

2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль. Маральны ўчынак. Маральны абавязак.

3. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека. Маральная падтрымка. □ Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля .. удалага стрэлу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́зны, ‑ая, ‑ае.

1. З марозам, вельмі халодны. Марозны вецер. Марозная зіма. □ Сонечная марозная раніца іграла зайчыкамі на сценах пакоя. Гартны.

2. Звязаны з дзеяннем марозу. Раптам стук пачуўся ў хату з двара, з марознае імглы. Колас. Пад нагамі паскрыпвае свежы, марозны снег. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

класіцы́зм, ‑у, м.

1. Напрамак у мастацкай літаратуры і мастацтве ў 17 — пачатку 19 стст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці.

2. Сістэма адукацыі, у аснову якой пакладзена вывучэнне лацінскай і старажытнагрэчаскай моў і антычнай культуры.

[Ням. Klassizismus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірмашо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кірмашу (у 1, 3 знач.), звязаны з ім. Кірмашовы дзень. Кірмашовая плошча. // Такі, як на кірмашы, уласцівы кірмашу. Кірмашовы характар гандлю.

•••

Кірмашовы тэатр — від народнага тэатра ў некаторых еўрапейскіх краінах (у Расіі існаваў да канца 19 ст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каба́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кабалы (у 1, 2 знач.). Кабальная залежнасць. Кабальная павіннасць.

2. Які знаходзіцца ў кабале (у 2, 3 знач.); заняволены. Кабальныя халопы.

3. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў. Кабальны дагавор. Кабальныя ўмовы арэнды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)