Баркі ’віціны’ (Шн.). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і рус. ба́рок, укр. ба́рок (мн. ба́рки) ’дручок у возе, ворчык’ (а гэта запазычанне з польск. bark ’ворчык; плячо’; аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барсу́к (БРС, Яруш., Сцяшк. МГ). Рус. барсу́к, борсу́к, укр. бо́рсук, польск. borsuk і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (тур. і г. д. borsuk, тат. bursyk, barsyk; літаральна ’шэры’). Фасмер, 1, 128; Слаўскі, 1, 39. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 48–49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блакірава́ць (БРС). Рус. блоки́ровать, укр. блокува́ти (апошняе, відавочна, з польск. blokować; суф. ‑ирув‑ати ва ўкр. мове няма). Запазычанне з ням. blockieren (а гэта, можа, з франц. bioquer). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142. Да гісторыі ням. слова гл. Клюге, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́нна ’нянька, якая вучыла дзяцей замежным мовам’ (БРС). Рус. бо́нна, укр. бо́нна. Запазычанне з франц. (можа, і праз ням. Bonne < франц.; Фасмер, 1, 192) bonne ’няня’ (а гэта ад франц. bonne ’добрая’). Гл. Шанскі, 1, Б, 164. Ці не сюды бо́нка ’палюбоўніца’ (Нас.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыта́н ’сабака англійскай пароды’, ’таўсцяк’ (Нас.), чалавек моцнага складу’ (Клім.). Параўн. укр. брита́н ’бульдог, парода вялікіх сабак’. Усё гэта запазычанне з польск. brytan ’сабака’ (першапачаткова ’брытанскі, англійскі сабака’, гл. Брукнер, 43). Адсюль пераносна ’таўсцяк, моцны чалавек’, гл. Кюнэ, Poln., 46. Параўн. брысь 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біва́к. Рус. бива́к, бивуа́к, укр. біва́к, бівуа́к. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Форма біва́к з ням. Biwack (або франц. bivac < ням.); тып бівуа́к — з франц. bivouac (< н.-ням. bîwake дадатковы патруль’). Фасмер, 1, 164. Некалькі іначай, але не пераканаўча Шанскі, 1, Б, 116.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васа́л ’васал’ (БРС). Рус. васса́л, укр. васа́л. Запазычанне (магчыма, праз рус. мову) з франц. vassal ’тс’ (< с.-лац. vassalus) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 277; Шанскі, 1, В, 23). У рус. гэта слова сустракаецца ўжо ў пач. XVIII ст.; гл. Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Водзыў ’ацэнка чаго-небудзь’; ’адазванне’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус. отзыв, таму што дзеяслову адазвацца ў бел. мове не ўласцівы значэнні ’адазвацца аб кім-небудзь, чым-небудзь’. Сфера ўжывання (навуковая і публіцыстычная літаратура) сведчыць аб пашырэнні гэтага слова толькі ў апошнія часы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́чыць 1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.
Дэ́чыць 2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́ti ’абгаворваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)