пачака́льня, ‑і, ж.
Тое, што і чакальня. Прывялі нас ні то ў нейкі клуб, ні то ў пачакальню вакзала. Сачанка. Не так каб рэдка .. [Казімір] і сустракаўся з ёю — то ў сталоўцы, то на заводскім двары, то ў дырэктарскай пачакальні, — але ні разу не выпадала як след пагаварыць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.
1. Перастаўшы брадзіць, стаць гатовым для ўжывання. Перабрадзіла рошчына. Перабрадзіла піва. // перан. Разм. Стаць больш ураўнаважаным пасля бурнага жыцця. Я маўчаў. Мабыць, не перабрадзілі яшчэ мае пачуцці, не выспела трывога. Шамякін.
2. Сапсавацца ў выніку празмернага браджэння. Стаяць слоікі, а ў іх мёд, які перабрадзіў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. перасціх, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і сціхнуць. У сельсавеце была вялікая гамана, але, як зайшоў туды Гарбач, усе перасціхлі. Мурашка. Раптам на дол упала кропля, адна, другая, потым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно перасціх і нідзе не нахмарвае? Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перато́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператаміць.
2. у знач. прым. Вельмі ўтомлены. Хоць ператомлены, але не спіцца, І не таму, што знікла цішыня: Перада мной дзяржаўная граніца, А там — зямля, адкуль прыйшла вайна. Прануза. «Хто? Хто? Хто?» — бухала ў грудзях Платона, аж разрывалася ператомленае сэрца. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
персана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які датычыцца пэўнай асобы; асабісты. Персанальнае запрашэнне. □ Сход, магчыма, і не запомніўся, калі б на парадку дня не стаяла персанальная справа Міхася. Сіўцоў. // Прызначаны для абслугоўвання пэўнай асобы. Персанальная машына. // Які ажыццяўляецца пэўнай асобай; асабісты. Персанальная адказнасць.
•••
Персанальная пенсія гл. пенсія.
Персанальны пенсіянер гл. пенсіянер.
[Лац. personalis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракаўтну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Абл. Праглынуць. О, які смачны быў той крупнік! Сабастыян зараз успомніў і аж сліну пракаўтнуў. Сабаленка. Іван Сямёнавіч падышоў да магілы, намерыўся нешта сказаць, але не змог. Толькі пракаўтнуў даўкі камяк у горле і яшчэ ніжэй апусціў сівую галаву. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафесіяналіза́цыя, ‑і, ж.
Авалоданне прафесіяй, спецыялізацыя ў якой‑н. галіне. // Пераход у разрад прафесіяналаў. Ганарару беларускія часопісы не плацілі, і аб прафесіяналізацыі не маглі марыць нават найздальнейшыя; паліцэйскі здзек над асобай пісьменніка безупынна рос. У. Калеснік. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбы́цца, ‑будуся, ‑будзешся, ‑будзецца; зак.
Разм. Распаўнець, растаўсцець, раздацца. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлапец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі. Кулакоўскі. А тут у нас прыязджаў Марыльчын інжынер — разбыўся, тоўсты, як кадаўб. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разняшча́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і няшчасны, але з узмацненнем. — Кім я быў усё жыццё? Вы скажаце — касірам. Правільна. Але якім касірам? Няшчасным, вось якім, проста самым разняшчасным. Ці спытаў у мяне хто калі: а ці падабаецца вам, Сцяпан Гаўрылавіч Кудзеля, быць касірам? Не, ніхто не спытаў. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стымулю́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад стымуляваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які з’яўляецца стымулам. Стымулюючая роля. □ Выкладанне .. граматыкі, рыторыкі, піітыкі і дыялектыкі з’явілася стымулюючым фактарам для насычэння мовы навучэнцаў іншамоўнымі словамі, што не магло не адлюстравацца і ў пісьменнасці. Жураўскі.
3. Дзеепрысл. незак. ад стымуляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)