сябе́ дат., предл. сабе́, твор. сабо́й (сабо́ю), мест., возвр., в род., вин. п. себя́;

які́ ён сабо́й (сабо́ю)? — како́в он из себя́?;

вало́даць сабо́й (сабо́ю) — владе́ть собо́й;

◊ не по́мніць с. — вне себя́;

сам па сабе́ — сам по себе́;

сам сабе́ — про себя́;

у с. — у себя́;

сам не ў сабе́ — сам не свой;

сам сабе́ я́му капа́е — сам себе́ я́му копа́ет;

е́сці як не ў с. — и куда́ то́лько у него́ дева́ется;

вы́весці з с. — вы́вести из себя́;

браць на с. — брать на себя́;

фа́кты гаво́раць са́мі за с. — фа́кты говоря́т са́ми за себя́;

узя́ць (браць) с. ў ру́кі — взять (брать) себя́ в ру́ки;

быць самі́м сабо́й — быть сами́м собо́й;

сам сабе́ гаспада́р — сам себе́ хозя́ин;

ног пад сабо́й не чуць — ног под собо́й не чу́ять (не слы́шать);

звяза́ць сабе́ ру́кі — связа́ть себе́ ру́ки;

стро́іць з с. — (каго) стро́ить из себя́ (кого);

злама́ць (скруці́ць) сабе́ галаву́ — слома́ть (сверну́ть) себе́ ше́ю;

с. не забыва́ць — себя́ не забыва́ть;

налажы́ць на с. ру́кі — наложи́ть на себя́ ру́ки;

прыйсці́ ў с. — прийти́ в себя́;

вы́зваць (вызыва́ць), прыня́ць (прыніма́ць) аго́нь на с. — вы́звать (вызыва́ть), приня́ть (принима́ть) ого́нь на себя́;

перасягну́ць (само́га) с. — превзойти́ (самого́) себя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвост, род. хваста́ м., в разн. знач. хвост;

ко́нскі х. — ко́нский хвост;

х. самалёта — хвост самолёта;

х. пла́цця — хвост пла́тья;

х. каме́ты — хвост коме́ты;

х. кало́ны — хвост коло́нны;

◊ круці́ць (віля́ць) хвасто́м — верте́ть (виля́ть) хвосто́м;

пле́сціся ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́;

прышы́й кабы́ле х. — прише́й кобы́ле хвост;

і хвасто́м накры́ўся — и был тако́в;

х. трубо́й — хвост трубо́й;

цягну́цца ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́;

насы́паць со́лі на х. — насы́пать со́ли на хвост;

сядзе́ць (вісе́ць) на хвасце́ — сиде́ть (висе́ть) на хвосте́;

адкі́нуць х. — свали́ться, заболе́ть;

ляйчы́на пад х. папа́ла — вожжа́ (шлея́) под хвост попа́ла;

саро́ка на хвасце́ прыне́сла — соро́ка на хвосте́ принесла́;

браха́ць на свой х. — ла́ять на свой хвост;

прышчамі́ць х. — прищеми́ть хвост;

падці́снуць х. — поджа́ть хвост;

і ў х. і ў гры́ву — и в хвост и в гри́ву;

трыма́ць х. пістале́там — держа́ть хвост пистоле́том;

наступі́ць на х. — (каму) наступи́ть на хвост (кому);

х. абара́нкам — хвост пистоле́том;

цягну́ць ката́ за х. — тяну́ть кота́ за хвост;

саба́ку пад х. — псу (соба́ке) под хвост;

гніло́му цяля́ці хваста́ не адарве́ — погов. ти́ше воды́, ни́же травы́;

пашкадава́ў воўк кабы́лу, пакі́нуў х. ды гры́ву — погов. пожале́л волк кобы́лу, оста́вил хвост да гри́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рка ​1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да гара (у 1, 2 знач.); невялікая гара. Катацца з горкі. Горка папер.

2. Прыстасаванне для сарціроўкі вагонаў на станцыях, якое дазваляе выкарыстоўваць сілу цяжару вагонаў для перамяшчэння іх па схіле чыгуначнага пуці. Сартавальная горка. Механізаваная горка.

го́рка ​2,

1. Прысл. да горкі.

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне гаркоты, горкага смаку. Ад зёлак у роце горка.

3. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё горычы, прыгнечаны настрой, у якім знаходзіцца хто‑н. Некалькі разоў прачытала Аленка гэты ліст. У некаторых момантах чытання ёй то было прыемна, то горка і крыўдна. Колас.

4. у знач. выкл. го́рка! Разм. Вокліч, якім за вясельным сталом просяць маладых пацалавацца. У прасторнай, ярка асветленай зале палаца гучаць вясельныя песні і чуецца традыцыйнае «горка!». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гэ́та, часціца.

1. указальная. Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе. І яшчэ было чым міла Тое поле хлапчуку, Гэта тым, што дзед Курыла Там яго трымаў руку. Колас. Гэта Ленін навучыў, каб народ шчасліва жыў. З нар. // Паказвае на ўдакладняльны сэнс другой часткі выказвання. Адзін дуб у полі — гэта не лес. □ Службовы аўтобус імчыцца па бетаніраванай дарозе — гэта едуць у Бярозу.. будаўнікі. Дадзіёмаў.

2. узмацняльная. Служыць для ўзмацнення значэння папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах. [Альжбета:] Куды вы, родненькія, ці ж гэта вы ўсё яшчэ з рынку едзеце? Купала. Чалавек у космасе! Як гэта здорава, сябры! А. Александровіч. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, як гэта было намечана раней. Колас.

•••

Гэта яшчэ (толькі) кветачкі — пра пачатак чаго‑н., звычайна непажаданага, за якім трэба чакаць яшчэ большага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак. і незак.

1. што. Зняць (знімаць) віну за што‑н.; прабачыць (прабачаць). Усё магу дараваць, а хлусню — ніколі. Асіпенка. Крытык! Родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай. Крапіва.

2. што. Вызваліць (вызваляць) ад якога‑н. абавязацельства. Дараваць доўг.

3. што. Падарыць (дарыць). Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі. Купала.

4. заг. дару́й(це), часта ў знач. пабочн. Ужываецца пры звароце да каго‑н. для папярэджання аб чым‑н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым‑н. Даруйце, я затрымаўся. □ — Вы мне даруйце, шаноўны дзядзька Ян, — лагодна заўважыў Лабановіч. — Вы валіце ў адну кучу рускую школу і русіфікатарства. Колас.

•••

Дараваць жыццё — памілаваць засуджанага да пакарання смерцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарма́ і да́рма, прысл.

1. Бескарысна, дарэмна, марна. Сцёпка сваё вядзе: чытае, піша, думае, разважае. Ні адзін вечар вольны не прападаў дарма. Колас. // Без дастатковых падстаў, беспрычынна. [Вярхоўскі:] Дарма, грамадзянін, злуяцеся. Маўзон.

2. Бясплатна, за нішто. У Ксавэра Блецькі цяпер толькі клопату ў галаве, каб Антон не еў дарма хлеба. Чорны. // Незаслужана, беспадстаўна. Наш сябра тытул атрымаў. Ну што ж, насі, такая справа. Ці па заслугах, ці дарма — Не так, прызнацца, і цікава. Гілевіч.

3. у знач. часціцы. Хай, так і быць. Не хопіць ці хлеба, ці бульбы? — Дарма! Дадасі яшчэ бобу. Дубоўка.

4. у знач. вык. Дробязь, не мае значэння. Баіцца — будзе ёй адплата — Чакаць дабра з таго дарма. Колас.

•••

Дарма што (уступальны злучнік) — хоць; нягледзячы на тое, што. Сядзіць Андрэйка з татам. Добра так умасціўся, дарма што трасе трохі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

1. Біць у барабан (бубен), іграць на барабане (у 1 знач.). Вову крыкнула Рая: — Бубен на, барабань!.. Ды ўсё роўна іграе Штосьці сумна баян. Смагаровіч.

2. Разм. Часта і дробна стукаць па чым‑н. І вось, нібы сярэбраны гарох, Дождж барабаніць па вагонным даху. Бураўкін. Дзяжурны барабаніў у павешаную бляху. Чарот. Толькі паслухалі [падпольшчыкі] зводку, як нехта пачаў барабаніць у дзверы. Новікаў. // Бразгаць ад холаду, ветру. Ад ветру барабанілі шыбы. □ Ва ўсім целе .. [Панасюк] адчуваў холад. Сціснуў зубы, каб не барабанілі. Бядуля. // перан.; што і без дап. Гучна, без майстэрства, невыразна гаварыць, чытаць, іграць на якім‑н. інструменце. За кулісамі хтосьці барабаніў польку на раялі. □ Адзін з артыстаў, стоячы на калідоры, барабаніў вершы. Гартны. — Ты, Іван, сёння барабаніш і барабаніш, дай жа чалавеку сказаць, — перапыніла яго Мар’я Андрэеўна. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; заг. адмоўся; зак.

1. Не згадзіцца рабіць што‑н.; выказаць сваю нязгоду займацца чым‑н. Пасля сканчэння акадэміі Зіну і Ніну хацелі пакінуць у аспірантуры, але яны катэгарычна адмовіліся. Гурскі. Дзед Талаш і Нупрэй мелі ўсе падставы адмовіцца на сённяшні дзень ад разведкі мястэчка. Колас. // Не прыняць чаго‑н., адхіліць. Адмовіцца ад падарунка. □ [Дзед:] — А пра вас, малых, дык і гаварыць няма чаго, — ад салодкага вы ніколі не адмовіцеся. Рылько.

2. Парваць сувязі з роднымі, блізкімі; адрачыся. Але Паддубны не можа адмовіцца ад Ганны, адштурхнуць яе ад сябе, панесці цяжкую рану гэтаму блізкаму і дарагому чалавеку. Хромчанка.

3. Не прызнаць за сваё, не пацвердзіць чаго‑н. Адмовіцца ад сваіх абяцанняў. Адмовіцца ад подпісу. // Перастаць трымацца чаго‑н.; адступіцца ад чаго‑н. Адмовіцца ад веры. Адмовіцца ад сваіх поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адмаўляе што‑н. Адмоўны адказ. Адмоўны займеннік. □ [Гэля] раптам вырвала руку і зрабіла ёю адмоўны мах. Гартны. // Які паказвае на адсутнасць чаго‑н.; процілеглы чаканаму. Адмоўны вынік.

2. Дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы. Адмоўны персанаж. □ [Сцёпка:] «Пішы ў газету.., асвятляй сучаснае жыццё вёскі, змагайся з яе адмоўнымі бакамі». Колас. // Неадабральны, асуджальны. Адмоўны водгук. Выхоўваць у дзяцей адмоўныя адносіны да рэлігіі.

3. Пабудаваны, заснаваны на паняццях, якія што‑н. адмаўляюць. Адмоўнае суджэнне. Адмоўны метад доказу.

4. Меншы за нуль. Адмоўны лік.

5. Спец. Суадносны з тым відам электрычнасць матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі. Адмоўны электрычны зарад.

6. у знач. наз. адмо́ўнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму. Мікола недалюбліваў чамусьці Паўлюкоўскага і заўсёды знаходзіў у яго паводзінах і нават у вершах адмоўнае. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ра, ‑ы, ж.

1. Упэўненасць у чым‑н., у здзяйсненні, ажыццяўленні чаго‑н. Вера ў свае сілы. □ Вера гартавала волю, надавала мужнасці. Шамякін. Маці больш не галасіла, Хоць з мякіны хлеб пякла, Бо адчулі рукі сілу, Вера ў сэрцы ажыла. Грахоўскі. Без меры няма веры. Прыказка.

2. Перакананне ў дадатных якасцях каго‑н. Ні суцяшэння, ні пажаданняў не трэба — Не, я не страціла чыстае веры ў людзей... Тарас. Цудоўны верш, наскрозь прасякнуты верай у чалавека і болем за яго. Бярозкін.

3. Перакананне ў рэальным існаванні звышнатуральных сіл. Вера ў бога. // Рэлігійнае вучэнне; веравызнанне. Каталіцкая вера.

•••

Браць (узяць) на веру што гл. браць.

Вачам веры не даваць гл. даваць.

Мера і вера гл. мера.

Мець веру ў каго-што гл. мець.

Сімвал веры гл. сімвал.

Служыць верай і праўдай гл. служыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)