прыгрэ́бнік, ‑а, м.
Прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп. Тут былі такія будынкі: хаты з чырвонымі комінамі, клуні, хлевушкі, свіронкі і прыгрэбнікі з нізенькімі, да самае зямлі, стрэхамі. Колас. Чарнушка ўнёс з прыгрэбніка мех бульбы, уладаваў у задку. Мележ. А калі нарэшце [Валодзя] расплюшчыў вочы, дык убачыў над сабой трухлявую страху прыгрэбніка. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руды́, ‑ая, ‑ое.
Рыжа-карычневы. І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы. Лынькоў. Хлопцы ўбачылі, як вялікая рудая вавёрка ледзь справілася ўскочыць на тоўстую елку. Ваданосаў. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка.
•••
Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самака́т, ‑а, М ‑каце, м.
1. Уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
2. Прыстасаванне па колцах або роліках, на якім катаюцца дзеці пры адштурхоўванні ад зямлі нагой. Па тратуарах грукацелі на самакатах хлапчукі — мурзатыя, у падраных на каленях портачках. Савіцкі.
3. Механічнае рухальнае прыстасаванне. Па самакату Бервяно Ідзе пад нож Варштата. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слупня́к, ‑у, м.
Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў. — А ты ведаеш, што ў зямлі могуць быць мікробы слупняку, — закрычала Клава, хуценька дастаючы з сумкі ёд і бінт. Рунец. / у перан. ужыв. На Саньку напаў слупняк. Я таксама лыпаю вачамі.. — Ну добра, — схамянуўся нарэшце мой прыяцель і грозна бліснуў вачамі. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смерч, ‑у, м.
Моцны віхар, які падымае ўгору і круціць слуп вады, пяску, пылу. Смерч на моры. □ Вясной падняўся над Закружжам чорны слуп смерчу, прайшоў па гародах, вырываючы з зямлі дрэвы, камяні. Асіпенка. // Пра што‑н., падобнае на смерч. Вогненны смерч. □ Гэта зноў машкара. Шэрым смерчам узнімаецца яна высока ў неба. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ука́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Ука́паць якой‑н. вадкасцю; зака́пацца. Укапацца чарнілам.
укапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
Капаючы, пранікнуць у глыб чаго‑н. Укапацца ў снег. // Зрабіць для сябе глыбокія ўмацаванні ў зямлі. Ужо і так доўга .. [танкісты] топчуцца тут, упускаюць дзень за днём, даючы немцу час укапацца, сабрацца з сіламі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Стаць на калені, на калена. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс, потым укленчыў і пацалаваў ярка-чырвонае палатно. Якімовіч. Старэнькая бабуля падышла да высокага пагорка. Перахрысцілася, потым укленчыла і прыпала вухам да зямлі. Штыхаў. Прафесар устаў, укленчыў адной нагой на крэсла і нізка нахіліўся над картай. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́цца, шляюся, шляешся, шляецца; незак.
Разм. неадабр. Швэндацца, валачыцца. Ваўкі па сцежках шляюцца І ночкаю, і днём. Купала. — Не будзе нам веры ў тое, што зямля наша, гэта наша зямля, пакуль будуць шляцца па зямлі буржуі ды генералы розныя. Галавач. [Дзядзька Яўмен:] — Аўхім толькі адзін і астаўся... Вось ён і шляўся, валачыўся тут... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лабы́р 1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr 7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).
◎ Лабы́р 2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).
◎ Лабы́р 3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л 062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расхо́днік ’расліна Sticta pulmonacca, ужываецца простымі людзьмі замест груднога чаю’ (Нас.), ’расліна зайцава капуста’, ’падалешнік, лугавая расліна’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’блюшчык, Glechoma hederacea L.’ (Кіс.), разхо́днік ’тс’ (Ласт.), росхо́днік ’тс’ (ТС), укр. росхі́дник ’зайцава капуста, Sedum acre L.’, рус. росхо́дник ’тс’, польск. rozchodnik ’тс’, харв. razhodnik ’паслён, Solanum dulcamara L.’, славен. razhọ̑dnik ’тс’. Тлумачыцца тым, што яго адросткі “расходзяцца па зямлі” (Махэк, Jména, 95; Мяркулава, Очерки, 110). Гл. ход, хадзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)