Страйхо́ды ‘басаножкі’ (Сл. рэг. лекс.), срайхо́ды ‘старыя боты з адрэзанымі халявамі’ (мядз., Шатал.). Няясна. Відаць, складанае слова, другая частка — да хадзіць, ход, параўн. скараходы, хадакі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́льнік ‘кароткая дошка, якой закрываюць уваход у вулей з тылу’ (дзятл., Жыв. сл.). Да тыльны, тыл (гл.), сюды ж, відаць, ты́льня ‘прыбудоўка да сяней’ (ЛМТ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суі́ста: багатая суіста (Шляхам гадоў. Мінск, 1990, 149). Відаць, да су- і іста (< *jьstъ, гл. існы), тады асноўнае значэнне можна ўзнавіць, як ’тое, што існуе (разам)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціла́ха, сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Кіс.). Відаць, да -сцілаць, паколькі расліна сцелецца па зямлі, параўн. назву той жа расліны ўкр. лежа́чка (Макавецкі, Sł. botan.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарно́ ’чал, вяроўка, якой вадаплаў прымацаваны да берага’ (Ласт.). Відаць, наватвор Ластоўскага на аснове тарнава́ць 2 (гл.) па тыпу стырно (гл.), карно́ ’карма’ (Ласт.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тражкі́ ’чорнае зерне’ (Жд. 1, Шчарб.). Відаць, да ражкі, ражок ’тс’ (ЛА, 2) з прыстаўным т‑ у выніку дзеяння народнай этымалогіі (пры ад’ідэацыі лексемы труці́ць ’атручваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пу́кавадзь, пу́ководзь ’разуха-асака’ (ТС). Першапачаткова, відаць, *пу́коваць, вытворнае ад пуковаты ’з вялікай колькасцю пукоў’ (гл. пук 3) з азванчэннем канцавога зычнага (пад уплывам вада, вадзяны!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́рла ’ячныя крупы, панцак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Па фанетычных прыкметах (спалучэнне пі‑), відаць, запазычана з ням. Perlgraupen ’тс’ (магчыма, пад уплывам польск. kasza perłowa). Гл. пярлоўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́піна ’адліўка (?)’: “выплаўляюць тол… заліваюць яго, расплаўлены, у форму, і атрымліваюць рапіну, — тую ж самую міну, толькі без дэтанатара” (Дамашэвіч). Відаць, ’нешта застылае, зацвярдзелае’, гл. рапа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Печане́ўя ’жоўцевы пузыр’ (Варл.). Відаць, вытворнае ад печані ’вантробы разам з ныркамі’ (Нік. Очерки), печані ’пячонка’ (ашм., Стан.). Да печань (гл.). Суф. -еўе выражае сукупнасць прадметаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)