завоева́ние ср.

1. (действие) заваява́нне, -ння ср., заваёўванне, -ння ср.;

завоева́ние Се́верного по́люса заваява́нне (заваёўванне) Паўно́чнага по́люса;

2. (то, что завоёвано) заваёва, -вы ж.;

завоева́ния револю́ции заваёвы рэвалю́цыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предоставля́ться страд.

1. дава́цца; аддава́цца; уступа́цца;

2. дава́цца, пакіда́цца; дазваля́цца; (иметь) мець;

сло́во предоставля́ется тако́му-то сло́ва дае́цца тако́му і тако́му, сло́ва ма́е такі́ і такі́; см. предоставля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыня́ць, ‑яе; незак.

1. Набіраючыся вільгаці, павялічвацца, расшырацца ў аб’ёме; разбухаць.

2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі. То была пара, калі маладыя бярозкі брынялі салодкім сокам. Гартны. Хай зярняты прарастаюць, Новай сілай хай брыняюць Колас, кветка, ліст! Кірэенка.

3. Расшырацца, павялічвацца ў аб’ёме; ацякаць, распухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верашча́ць, ‑шчу́, ‑шчы́ш, ‑шчы́ць; незак.

Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць; трашчаць, стракатаць. — Як то можа быць! — верашчаў ён [прамоўца] пісклявым, але рэзкім, чутным голасам. Гарэцкі. На фурманках парасяты ў мяшках верашчаць, кудах[чуць] куры ў кошыках. Галавач. Недзе паблізу лязгалі буферы, пасвістваў манеўравы паравоз-кукушка, верашчаў свісток счэпшчыка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Зак. да гадзіць.

згадзі́ць, згаджу́, зго́дзіш, зго́дзіць; зак., каго-што.

Абл. Наняць каго‑н. для выканання якой‑н. работы. Мяне згадзілі пасвіць дзесяць штук гавяды — па рублю ад штукі. Гартны. Пан табе не спагадае, Сваю работу загадае: То пастуха згадзі, служанку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаі́ць, здай, здоіш, здоіць; заг. здаі; зак.

1. чаго. Аддаіць трохі малака (у каровы, казы і пад.).

2. што. Выдаіць. Здаіць малако. □ Схадзі сам... На зямлю выдаі... Няма ж у нас больш у што даіць... Не выдаіш, то яна будзе нудзіцца і нудзіцца... Ідзі здаі... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́ўчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Устрымлівацца або ўхіляцца ад размоў, захоўваць маўчанне. — Вось забралі [сына] і павезлі ў турму. А дзе тая турма, і якая яна, адкуль мне ведаць. Вось і еду, шукаць буду. — Ты, бабка, шукай ды памоўчвай, а то і сама трапіш туды. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папа́хваць, ‑ае; незак.

Пахнуць злёгку, аддаваць слабым пахам (пераважна непрыемным). У хатцы стаяў вялікі куфар, і калі бабка яго не адчыняла, то ўвесь час жытло папахвала цвіллю. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. Ад пісара трохі папахвае выпіўкаю. Колас. // перан. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. Папахвае здрадаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падапрэ́ць, ‑эе; зак.

1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла. Дуброўскі.

2. Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачатко́вец, ‑коўца, м.

Той, хто пачынае займацца ў першым класе школы. Бацька нейкі час, да пачатку сусветнай вайны, настаўнічаў. Пачаткоўцаў вучыў. Калачынскі. // Той, хто пачынае якую‑н. дзейнасць. Прагляд раённых газет паказвае, што вакол кожнай з іх гуртуецца чалавек дзесяць, а то і болей, пачаткоўцаў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)