Геаме́трыя ’геаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́льдыя ’гільдыя’ (БРС). Рус. ги́льдия, укр. гі́льдія. Запазычанне з ням. Gilde ’тс’. Падрабязны агляд гл. у Шанскага, 1, Г, 72. Бел. слова магчыма, запазычана непасрэдна з рус. мовы. Ст.-бел. кгелда ’гільдыя’ < польск. giełda ’тс’ (< ням.); гл. Булыка, Запазыч., 149.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дашчэ́нту ’дашчэнту’ (БРС, Байк. і Некр.). Слова гэта сустракаецца і ва ўкр. мове (доще́нту). У бел. мове лексема вядома з XVI ст. (дощенту; гл. Булыка, Запазыч., 101). Слова, якое прыйшло з польск. мовы (параўн. польск. doszczętu ’тс’). Кюнэ, Poln., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Длу́баць ’калупаць, пароць’ (Сцяц., БРС). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłubać ’тс’ (а гэта да прасл. *dьlbati; гл. Слаўскі, 1, 148; агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 206, пад праформамі *dьlbati, *dьlbiti). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Док ’док’ (БРС). Рус. док, укр. док ’тс’. Паводле Фасмера (1, 523), запазычанне з гал. dok або англ. dock у Пятроўскую эпоху. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 156) думае пра запазычанне толькі з гал. мовы. Гал. dok дакладвай этымалогіі не мае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камандзіро́ўка ’службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай’, ’камандзіровачнае пасведчанне’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы ў 20‑х гадах XX ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Kommandierung > командировка (з пач. XIX ст.) — паўкалька з Kommandeur ’камандзір’ і ‑ung > ‑овк‑а (Шанскі, 2 (К), 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастэ́т ’кастэт’ (ТСБМ, БРС). Відавочна, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. касте́т ’тс’. У рус. мову лексема трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Крыніцай рус. касте́т з’яўляецца франц. casse‑tête ’паліца, кастэт’, ’галаваломка’ (ад дзеяслова casser ’разбіваць’ і tête ’галава’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арха́равец. З рускай мовы, дзе ўтворана ад прозвішча маскоўскага генерал-губернатара пач. XIX ст. Архарава, слова пачаткова азначала ’паліцэйскі’, а потым перайшло на шалапутнага чалавека. Фасмер, 1, 90; Шанскі, 1, А, 152; у апошнім указваецца на рускую крыніцу беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ржа. Рус. ба́ржа (з XVII ст.), укр. ба́ржа. Запазычанне з англ. мовы (< англ. barge < франц. barge < італ. barca і г. д.). Падрабязна Шанскі, 1, Б, 43–44. (Фасмер, 1, 126, недакладна тлумачыў як запазычанне з франц. або с.-н.-ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макінтош ’лёгкае летняе паліто’ (ТС). Запазычана з франц. або англ. мовы ў XIX ст. праз рус. або польск. мову. Англ. mackintosh ’непрамакальная тканіна’ < ад прозвішча шатландскага тэхнолага Ч. Макінтоша, які вынайшаў такую тканіну, прагумліваючы яе (Цыганенка, 253; Фасмер, 2, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)