Камандзіро́ўка ’службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай’, ’камандзіровачнае пасведчанне’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы ў 20‑х гадах XX ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Kommandierung > командировка (з пач. XIX ст.) — паўкалька з Kommandeur ’камандзір’ і ‑ung > ‑овк‑а (Шанскі, 2 (К), 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)