Макінтош ’лёгкае летняе паліто’ (ТС). Запазычана з франц. або англ. мовы ў XIX ст. праз рус. або польск. мову. Англ. mackintosh ’непрамакальная тканіна’ < ад прозвішча шатландскага тэхнолага Ч. Макінтоша, які вынайшаў такую тканіну, прагумліваючы яе (Цыганенка, 253; Фасмер, 2, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)