лімо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае вечназялёнае пладовае дрэва, а таксама кіслы на смак плод гэтага дрэва з тоўстай пахучай скуркай.

|| прым. лімо́нны, -ая, -ае.

Л. колер (светла-жоўты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́тара, -ы, мн. -ы, -тар, ж.

1. Знак азбукі.

2. У друкарскім наборы — металічны брусочак з рэльефным відарысам друкаванага знака (спец.).

Літара ў літару — вельмі дакладна.

|| прым. лі́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мага́.

У выразе: як мага

1) ужыв. ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені.

Як м. лепш; 2) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Бегчы як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацяры́нства, -а, н.

1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.

Ахова мацярынства.

2. Уласцівае маці пачуццё да дзяцей, усведамленне яе кроўнай сувязі з дзецьмі.

Пачуццё мацярынства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меладра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Драма з вострай інтрыгай, рэзкім проціпастаўленнем дабра і зла, перабольшанай эмацыянальнасцю.

2. перан. Падзея, паводзіны, афарбаваныя перабольшаным драматызмам (неадабр.).

|| прым. меладраматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́чманка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Род форменнай фуражкі з казырком, што носяць асобы малодшага і старшага каманднага саставу флоту, а таксама цывільная фуражка падобнай формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрача́ і апро́ч, прыназ. з Р.

1. За выключэннем каго-, чаго-н.

Дома ўсе, а. бацькі.

2. У дадатак да каго-, чаго-н.

У хаце, а. ложка, была і канапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атулі́цца, атулю́ся, ату́лішся, ату́ліцца; зак.

1. Ахінуцца, агарнуцца з усіх бакоў.

А. хусткай.

2. перан. Абвалачыся.

Сівым туманам атулілася балота.

|| незак. атуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і ату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. баран¹.

2. толькі мн. Невялікія пеністыя хвалі на вадзе, а таксама невялікія кучавыя воблакі.

3. Гайка з двума вушкамі для закручвання рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)