показа́ться
1. паказа́цца;
показа́ться врачу́ паказа́цца ўрачу́;
вдали́ показа́лся по́езд удалечыні́ паказа́ўся цягні́к;
2. безл. (почудиться) зда́цца;
ему́ показа́лось, бу́дто позвони́ли яму́ здало́ся, бы́ццам пазвані́лі;
показа́лось, что кто́-то позва́л меня́ здало́ся, што не́хта паклі́каў мяне́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́мниться
1. по́мніцца;
мне по́мнится, что я вам э́то говори́л мне по́мніцца, што я вам гэ́та гавары́ў;
2. вводн. сл. / по́мнится по́мніцца, я по́мню;
вы, по́мнится, приходи́ли уже́ сюда́ вы, по́мніцца (я по́мню), прыхо́дзілі ўжо сюды́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блі́жай,
Тое, што і бліжэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейра...
Тое, што і неўра...
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Клі́віна ’тое, што і вітка’ (З нар. сл.). Да калівіна. Гл. калівах. Словаўтварэнне ўказвае на зборнасць (Сцяцко, Афікс. наз., 107). Улічваючы, што каліва можа азначаць ’асобна ўзятую сцябліну, саломіну’, вытворнае на ‑іна — ’скрутак, пучок’, чаму семантычна адпавядае клівіна. Некаторая няпэўнасць гэтай версіі заключаецца ў тым, што разгледжаная мадэль адпавядае адпрыметнікавым вытворным, а ў даным выпадку мы маем справу з лексемай, утворанай ад назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Паказацца падобным на каго‑, што‑н. Косця ў гэты момант нагадаў Веры пакрыўджанае дзіцё, і ёй захацелася зрабіць яму што-небудзь прыемнае. Шыцік. Раптам, аднекуль зверху, данёсся жалобны пералівісты звон, які нагадваў звон маленькага ляснога вадаспада. Аляхновіч.
2. што, пра што, аб чым, з дадан. сказам і без дап. Напомніць каму‑н. пра што‑н., выклікаць успамін. Заспявалі пеўні, як гарністы, Нагадалі, што ўставаць пара. Скарынкін. У кішэньках астаткі махоркі Нагадалі мне восені пах. Хведаровіч. Помнік, што ўзняўся да зор, Парой нагадае былое... Кляўко.
3. што і без дап. Разм. Успомніць. У аповесці ёсць час — другая палова дваццатых гадоў, ёсць тапаграфія мясцовасці, ёсць добра выпісаны пейзаж. Варта нагадаць хоць бы ваколіцы Зялёнай Дубровы. Шкраба. Часамі, калі ў думках нагадаеш тую раннюю пару, уяўляюцца ласкавыя рукі маці. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Секс ‘усё тое, што адносіцца да палавога жыцця’. Запазычана з англ. sex ‘полавая схільнасць’, sexy ‘сексуальна заклапочаны’, першапачаткова значыла ‘натуральны пол’, што з лац. sexus ‘пол’, роднаснага secāre ‘рэзаць, дзяліць’, г. зн. ‘частка, падзел’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зна́йда, знайду́к ’падкідыш’ (Сл. паўн.-зах.), ’той, што знаходзіць ці кажа, што знаходзіць’ (Нас.), укр. зна́йда ’падкідыш’, польск. znajda ’тс’. Ад дзеяслова знайсці, знайду (з + найсці, гл. найсці) без суфікса ці з суфіксам ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гва́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Абл. З сілай стукнуць, ударыць каго‑, што‑н. Жалезным абручом здушыў .. [вораг] Гамыру, ускінуў на вышыню плячэй ды так гвазнуў аб зямлю, што ў Гамыры ўсё пацямнела ў вачах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ако́вы, акоў; адз. няма.
1. Тое, што і кайданы.
2. перан. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае каго‑, што‑н., перашкаджае каму‑, чаму‑н. Каланіяльныя аковы. Рэлігійныя аковы. □ Помніш ты, як у дзень вераснёвы Векавыя апалі аковы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)