Мелі́са, малі́са ’травяністая расліна Melissa offісіпаlis L.’ (гродз., Кіс.). З польск. melisa, malisa ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́лят ’жоўтая канюшына’ (Сл. рэг. лекс.). Адаптаваны паланізм; з польск. дыял. przelotрасліна пералёт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адува́нчык, ‑а, м.

Расліна сямейства складанакветкавых са сцяблом з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым семем, якое разносіцца ветрам. Каля дарогі раслі адуванчыкі. □ Чатыры леты Прабеглі над бяляваю галоўкай, Якая, быццам спелы адуванчык, Качаецца пад ветрам вольных песень. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раго́з, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства рагозавых з тоўстым моцным чорна-белым катахом на высокім сцябле, якая расце па берагах вадаёмаў. Па баках, каля берагоў, раслі ў вадзе гарлачыкі, рагоз і асака, але сярэдзіна возера была чыстая. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараспе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Скараспелы плод, а таксама расліна, якая дае такія плады. Яблыня-скараспелка. □ Хоць лета выдалася сухаватае, але бульба расла добра, і ўжо нешта ў канцы ліпеня была гатова скараспелка. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпшы́на, ‑ы, ж.

Расліна сямейства ружакветных, з простымі, не махровымі кветкамі і са сцяблом, пакрытым калючкамі; дзікая ружа. Паўз дарогу раз-пораз мільгалі дрэвы, адзінокія кусты дзікай шыпшыны, усыпанай пяшчотнымі ружовымі кветкамі. Краўчанка. // Плады такой расліны. Настой з шыпшыны.

[З польск. szypszyna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. прядарасліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разры́ўнік ’жывучка’, ’гарлянка’ (Касп.), разры́ўрасліна гарлянка, Ajuga reptans L.’ ’тс’ (Кіс.), рус. дыял. разрыв‑трава. Ад рва́ць, разрыва́ць, паколькі расліна лічылася чароўнай травой, ад якой замкі і запоры распадаюцца і скарбы адмыкаюцца (Бел. міф., 421). Пра паўднёваславянскія адпаведнікі (серб. расковник ’тс’) гл. Мароевіч, ЗФЛ, 21/1, 220–223.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́чкі1. Гл. су́чка2.

Су́чкі2 ’калючкі’ (Барад.), ’сабачкі, расліна Bidens L.’ (Некр. і Байк., Бяльк.), ’ваўчкі, Bidens tripartita L.’ (Касп., ЛА, 1), ’расліна ваўчкі або адвар з іх’ (круп., Сл. ПЗБ; рас., в.-дзв., Шатал.), ’дзядкі, Agrimonia eupatoria L.’ (Кіс.). Да сучка1; параўн. ваўчкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́нькі ’самыя раннія вясеннія кветкі, жоўценькія, што растуць у балоцістым месцы’ (Нас.), ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (Кіс.), ’асака’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр. нюнкирасліна Sparganium Simplex L. ці Sparganium ramosum L.’, рус. нюньки ’расліны Ptarmica vulgaris DC., Sparganium ramosum L., Festuca fluitans, асака Carex L.; расліна накшталт явару; корань чароту’, славен. njünje, njüne, njünke, nunke ’расліны Crokus і Colchicum autumnale’. Відаць, гукапераймальнае, бо некаторыя з гэтых раслін выкарыстоўваюцца ў якасці пішчалак, параўн. рус. смал. нюня, нюнька ’пішчалка з явару’, славен. nunovje ’кара, з якой робяць пішчалкі’, пипа, nunika ’від пішчалкі’, балг. нунункарасліна Papaver rhoeas’, нунавецрасліна Asphodelus albus’, чэш. nunuškaрасліна Carolina acaulis’, параўн. Бязлай, 2, 230. Спроба Бязлая (2, 230; Eseji, 151; Baltistica, 2, 17) вывесці славенскія назвы раслін на падставе славен. očun ’Crokus, Colchicum’ < *of-jan, г. зн. ’зноў малады’, і тым самым nünka — след старой балта-славянскай кантамінацыі паміж літ. jaunas ’малады’ і nauns ’новы’, здаюцца менш пераканальнымі. Параўн. нюні, нюня (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)