Галу́бнік ’пярэдняя частка хаты’ (Бяльк.). Параўн. рус. голубни́к ’галубятня’ (таксама для назваў, што абазначаюць розныя часткі хаты, голу́бни́ца; гл. СРНГ, 6, 339). Першапачаткова назва гэта была звязана з назвай адпаведнай птушкі, пасля была больш абагульнена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круль: тры круленазва свята вадохрышча ў католікаў, а таксама тэатралізаванага абходу — калядавання’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. круль, кроль ’кароль’ (з 1351 г.). Польская форма і яе вытворныя атрымалі шырокае распаўсюджанне (гл. Булыка, Запазыч., 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валаду́шка, вало́даўнік ’заячая капуста, Bupleurum rotundifolium L.’ (Кіс.). Рус. володка, володушка ’Ajuga pyramidalis; Ajuga reptans’, ст.-рус. володь ’волас’, ц.-слав. владь. Назва дадзена таму, што сцябло расліны пакрыта валаскамі (Траўтман, 341; Фасмер, 1, 341).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́тнік ’Asarum europaeum’ (Шат., Кіс.), ’падалешнік’. Назва паходзіць ад формы ліста, падобнага да капыта’ (гл. Лекарств. раст. и их применение, Минск, 1977, с. 131, рыс. 61), ’Plantago L.’ (Сцяшк.), ’трыпутнік’. Магчыма, тое самае тлумачэнне назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каро́ўка ’грыб: малачай, млечнік, ваўнянка’ (Жыв. сл.). Іншая назва таго ж грыба ўказвае на матывацыю назвы. Увогуле грыбы сямейства Russulaceae (сыраежкавыя) выдзяляюць млечны сок і таму называюцца кароўкамі, малачаямі, млечнікамі (гл. Лек. раст., 44–45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Русі́ныназва ўкраінцаў заходнеўкраінскіх зямель, найбольш распаўсюджаная ў час іх знаходжання пад аўстра-венгерскім гнётам’ (ТСБМ). Укр. ру́син, рус. руси́н, польск. rusin. Вытворнае ад Русь (гл. рускі) (Фасмер, 3, 520; Дулічэнка, Язык культуры, 439–453).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́ла, -ы, мн. -ы, жыл, ж.

1. Назва крывяносных сасудаў.

2. Тое, што сухажылле (разм.).

Сінія жылы на руках.

3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне.

Залатаносная ж.

4. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).

5. Асобны провад кабелю.

Провад з трох жыл.

Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.

Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.

Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.

Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.

На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.

|| прым. жы́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзевя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Лічба 9. Напісаць прыгожа дзевятку. // Разм. Назва розных прадметаў (круга ў мішэні, тралейбуса маршруту № 9 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 9. Трапіць у дзевятку. Прыехаць дзевяткай.

2. Разм. Група з дзевяці чалавек або з дзевяці аднародных прадметаў. Строем, важка, як на парадзе, дзевяткамі плылі самалёты. Алешка.

3. Ігральная карта з дзевяццю ачкамі. — Добрыя карты! — шапнуў Зязюльскі, глянуўшы на званковую дзевятку і на храстовага караля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́за, ‑а, н.

1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, які ў спалучэнні з вугляродам утварае чыгун і сталь. Выплаўка жалеза з руды. Каваць жалеза.

2. Звычайная (бытавая) назва малавугляродзістых сталей. Пройдзеш круг — рукой не дакранешся да лемяхоў і нарогаў. Гарыць жалеза. Бялевіч. // зб. Вырабы з гэтага металу. Ліставое жалеза. Дахавае жалеза.

3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак. У цыбулі многа жалеза. Большая частка жалеза ў целе чалавека знаходзіцца ў гемаглабіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́рыс, ‑а, м.

1. Літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты з жыцця і дзейнасці цікавых людзей. Крытыка-біяграфічны нарыс. □ Там [у калгасе] жылі добра, і Толя з радасцю пісаў аб гэтым у сваіх .. нарысах. Брыль. Спецыфічнай асаблівасцю нарыса ўяўляецца тое, што ў ім апісваюцца канкрэтныя, рэальныя (а не выдуманыя) людзі, факты, падзеі. А. Макарэвіч.

2. звычайна мн. (на́рысы, ‑аў). Назва спецыяльнай навуковай працы, прысвечанай распрацоўцы якога‑н. аднаго пытання. Нарысы па дыялекталогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)