камячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць і каме́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.
1. Рабіць камякі, ляпіць што‑н. з чаго‑н. мяккага, рыхлага. Камячыць шарыкі з паперы. □ Іван сядзеў на ложку, камечыў у зубах папяросу. Грахоўскі.
2. Сціскаць у камяк, мяць (звычайна пры хваляванні, перажыванні). Коля сядзеў, вінавата, нізка апусціўшы галаву, і камячыў шапку. Карпюк. // Націскаючы на што‑н., рабіць няроўным, мятым. Камячыць сукенку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́г, ‑у, м.
1. Тое, што і заклад. Ён да таго цынічны, гэты Гайдач, што бярэ ў залог срэбныя і залатыя рэчы. Бядуля. Пасля сканчэння следства Танка выпусцілі да суда пад залог 200 злотых. У. Калеснік.
2. перан. Доказ, сведчанне, гарантыя чаго‑н. Залог дружбы. □ У шчырай адданасці Хв. Шынклера тэме чыгункі беларускія літаратары бачылі залог будучых поспехаў пісьменніка. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замару́дзіць, ‑руджу, ‑рудзіш, ‑рудзіць; зак.
1. што. Зрабіць больш павольным, марудным, паменшыць скорасць чаго‑н. Замарудзіць крок. □ Цягнік якраз замарудзіў хаду каля паўстанка. Хадкевіч.
2. без дап., з інф. або з чым. (звычайна з адмоўем). Затрымацца, прыпазніцца. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі. Сцёпа, вядома, не замарудзіў прынесці кніжку, чым яшчэ больш узрадаваў дзядзьку Мікалая. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Матаючы, закруціць вакол чаго‑н., навіць на што‑н. Заматаць канец вяроўкі за слуп.
2. чым. Разм. Абкруціць, абматаць чым‑н. Заматаць шалікам шыю. Заматаць рану бінтам.
3. перан. Разм. Стаміць, знясіліць рознай работай, клопатамі і пад. Яго зусім заматалі розныя непаладкі.
замата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць матаць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго, у чым і са злучн. «што».
Пераканаць у правільнасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Дазвольце запэўніць вас, таварышы, што наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня. Колас. — Прывязу лыжы, прывязу абавязкова, — запэўніў бацька, беражліва апускаючы сына на падлогу. Хадкевіч. Дзядзька Карней запэўніў, што асеннімі пасадкамі займацца яшчэ не позна. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размотваючыся, зняцца з чаго‑н. Ніткі змагаліся з клубка.
3. Разм. фам. Спешна знікнуць, пакінуць якое‑н. месца. — Брыгада здала вёску без бою, і .. наогул, як я разумею Шуста, яна ўжо памагала пяты, каб хутчэй змагацца адгэтуль. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да змясціцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца ў якім‑н. месцы (аб установе, арганізацыі і пад.). Майстэрня змяшчалася ў вялізным неатынкаваным доме. Асіпенка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утрымлівацца ў чым‑н., уваходзіць у склад чаго‑н. У 100 літрах паветра змяшчаецца каля 21 літра кіслароду.
4. Зал. да змяшчаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрасці́ць, зрашчу, зросціш, зросціць; зак., што.
1. Лечачы, ствараючы спрыяльныя ўмовы, даць магчымасць зрасціся. Зрасціць зламаную косць.
2. Спец. Змацоўваючы канцы, зварваючы краі чаго‑н., злучыць, з’яднаць. Канат павінен быў вытрымаць велізарны груз. Таму зрасціць яго — не простая справа. Даніленка. Ад радасці Дзмітрый падсвіснуў. Ён не ўяўляў яшчэ, як удасца зрасціць трубку, але ў адным не сумняваўся: танк узрываць не прыйдзецца. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэз, зразу, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. зразаць — зрэзаць (у 1 знач.).
2. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што‑н. Чарада нізкіх, абкораных пнёў з кропелькамі смалы на врэзах разбягалася перад вачамі. Сачанка.
3. Тое, што зрэзана; зрэзаны слой, частка чаго‑н. Высушыць першы зрэз тытуню. // Спец. Самая тонкая пласцінка тканкі, выразаная з арганізма для вывучэння мікраскапічнай будовы гэтай тканкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брак, ‑у, м.
1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак? Корбан. // Загана, пашкоджанне, дэфект у чым‑н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі. Машэраў. Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам. Паслядовіч.
2. Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго‑н.
[Ням. Brack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)