тана́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тону (у 1, 9 знач.); гукавы або колеравы. Танальны пераход.
2. Які мае адносіны да танальнасці (у 1 знач.). Танальная пабудова кантаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе трыста год. Трохсотгадовы перыяд.
2. Узростам у трыста год. Трохсотгадовы дуб.
3. Які мае адносіны да трохсотгоддзя (у 2 знач.). Трохсотгадовы юбілей горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́бачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трубкі (у 1 знач.); прызначаны для вырабу труб, трубак. Трубачны завод. // Які складаецца з труб, трубак; зроблены, пабудаваны з труб, трубак. Трубачныя рыштаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трушчо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трушчобы (у 1, 2 знач.); уласцівы трушчобы. Трушчобныя мясціны.
2. Нядобраўпарадкаваны, непрыдатны для жылля. Трушчобны квартал. // Які жыве ў трушчобах. Трушчобныя насельнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыра́жны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тыражу 1. Тыражная табліца. // Прызначаны для правядзення тыражу. Тыражны апарат.
тыра́жны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тыражу 2. Тыражны экземпляр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які служыць для кіравання вытворчымі працэсамі на адлегласці. Тэлемеханічныя метады. Тэлемеханічная сістэма. Тэлемеханічная апаратура.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлемеханікі (у 1 знач.). Тэлемеханічны кантроль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́дачны, ‑ая, ‑ае.
Які бывае пры ўпадку ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця. Упадачны стан капіталістычнай прамысловасці. // Які характарызуецца адсутнасцю актыўнасці ў чым‑н., веры ў што‑н. Упадачны настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарбава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарбавання. Фарбавальны цэх. // Прызначаны для фарбавання. Фарбавальная машына.
2. Які мае ў сваім складзе фарбу, служыць для афарбоўвання. Фарбавальнае рэчыва. Фарбавальныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад цкаваць.
2. у знач. прым. Які падвяргаўся цкаванню. Цкаваны звер.
•••
Цкаваны воўк — пра чалавека, які зведаў усё, пабываў у розных жыццёвых пераплётах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыта́льнік, ‑а, м.
Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар, які выступае з чытаннем. Конкурс чытальнікаў. □ Сам Вадзім і чытаў [верш] — ён жа быў.. найлепшым чытальнікам. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)