пакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
1. Даць есці; накарміць. У сераду раніцай.. [Андрэй] зайшоў у хлеў з вязкай канюшыны — трэба было пакарміць коней перад дарогай. Чарнышэвіч. [Тварыцкая] увайшла ў хату, пакарміла дзяўчынку, паклала спаць. Чорны.
2. Карміць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кленяце; пр. пакляў, ‑кляла, ‑кляло; зак., каго-што і без дап.
Клясці некаторы час. Андрэй Рыльскі пастаяў, пабедаваў, што няма як знайсці Шпулькевіча, пакляў яго.. і павольна, быццам у глыбокім одуме, пайшоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Надзець на сябе шмат чаго‑н. або на вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Франтавікі панадзявалі ўзнагароды. Панадзяваць кавалачкі на падушкі. □ Зіна засмяялася, паклікала хлопцаў, панадзявала ім панамкі і павяла на пляж. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Гонячы, даставіць куды‑н. усіх, многіх. Папрыганяць кароў з пашы. // Прымусіць прыйсці, з’явіцца. Папрыганяць палонных.
2. Разм. Кіруючы чым‑н. рухомым, даставіць куды‑н. усё, многае. Папрыганяць машыны ў гараж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параздава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., каго-што.
Раздаць усіх, многіх або ўсё, многае ўсім, многім (гл. раздаць 1). Ужо з усім развітаўся бедны шарак. Нават, што меў, усё параздаваў у завяшчанні: хвосцік дзеткам.., вушы жонцы. Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парассыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разаслаць усіх, многіх або ўсё, многае (гл. разаслаць 1). Парассылаць пісьмы. □ [Прышчэпа:] Усіх дзяцей мы тады пераправілі на Вялікую зямлю. За лінію фронту. Там іх парассылалі па дзіцячых дамах, куды каторае. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Страляць час ад часу. Немцы больш не ўставалі, пастрэльвалі ляніва. Місько. Па горадзе паўзлі чуткі: нехта на дарогах.. пастрэльвае гітлераўцаў. Новікаў. Зрэдку, кароткімі чэргамі, пастрэльвалі з кулямёта. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Узяць верх, перамагчы. Але Тодар з гэтым ніяк не мог пагадзіцца. Яму ўсе яшчэ думалася, што сабака ачуняе, перадужае сваю хваробу. Ляўданскі.
2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.
Падушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Віхрам уляцяць хлопцы-малойцы ноччу ў Ліпкі, перадушаць гітлераўцаў і вызваляць нявольніка. Кавалёў. Калі б я не прачнуўся, воўк мог бы перадушыць палову статка... Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.
2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)