уро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад урабіць.
2. у знач. прым. Добра апрацаваны, дагледжаны (пра глебу, агарод і пад.). Усё ў бабчыным [а]гародзе расло, раскашоўвалася, буяла, — і любата глядзець на гэты куточак уробленай зямлі. Дзятлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жывы́. Рус. живо́й, укр. живи́й, польск. żywy, в.-луж. žiwy, н.-луж. žywy, палаб. zaivĕ, чэш., славац. živý, славен. žȋv, серб.-харв. жи̑в, балг., макед. жив ’жывы’. Ст.-слав. живъ ’жывы’. Ст.-рус. живый ’тс’. Літ. gývas, лат. dzîvs, лац. vivus, кімр. biw, ст.-інд. jīvá‑, ст.-іран. ǰīva‑ ’жывы’. І.‑е. *gu̯īu̯‑o‑s працягвае корань *guī, падоўжаны праз u. Покарны, 1, 467, Траўтман, 76; Фасмер, 2, 51–52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Булахаў, Гіст. прым., 3, 76–77. Гл. жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
благаславёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад благаславіць.
2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. «Мая краіна! Ці ж гэта ты, такая доўгачаканая, благаславёная?» Пестрак. Па хлеб мы ездзім за край свету, у благаславёны Алатау. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асу́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад асунуць.
2. у знач. прым. Стомлены, схуднелы, змарнелы. Асунуты твар. □ Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы і асунуты, з ускудлачанымі на галаве валасамі .. ляжаў на лаве. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсі́вераны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абсівераць.
2. у знач. прым. Які патрэскаўся, стаў шурпаты на ветры, холадзе (пра скуру на руках, нагах, твары). Адразу шуснулі ўгару сотні абсівераных чырвоных рук і пакацілася гамана. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ектывізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’ектывізаваць.
2. у знач. прым. Рэальны, які аб’ектыўна існуе, тыпізаваны. Паэтызуючы рэвалюцыю, іх творцы [аўтары паэм 20‑х гадоў] не спынялі яшчэ ўвагі на канкрэтных падзеях, не ўздымаліся да стварэння аб’ектывізаванага вобраза героя рэвалюцыі. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад калоць 1.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што‑н. Колючая зброя. // Які стварае адчуванне ўколу (уколаў). Колючы боль.
3. Дзеепрысл. незак. ад калоць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запы́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запыліць 1.
2. у знач. прым. Пакрыты пылам, насыпаны пылам. Днём і ноччу ляцеў паравоз, Запылены, закураны, Аж з Урала. Кірэенка. Даміра ішоў наперадзе, цяжка ступаючы запыленымі кірзавымі ботамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.
2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зні́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знізіць.
2. у знач. прым. Дрэнны, прыгнечаны. Заставацца доўгі час у стане зніжанага настрою і няпэўнасці было не ў характары настаўніка, і ён, як мог, стараўся адагнаць прыкрыя думкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)