Ламані́на ’цяжкая праца для галавы, галаваломка’, ’хваляванне пры рамонце чаго-небудзь ломкага’, ’тупыя, працяглыя болі ў касцях і мышцах’, ’недамаганне, боль па ўсім целе’, пераноснае — ’ломка старога’, ’беспарадак, неспакой, выкліканыя нечаканай пераменай’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Польск. łamanina ’ламанне’, ’паламаныя рэчы’, старое — ’барацьба’. Бел.-польск. ізалекса. Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне. Да лама́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жысць ’жыццё’ (Касп.). Рус. прастамоўн. жисть. Відаць, другаснае фарміраванне на базе жизнь > жизь > жись і *жить ’жыццё’ (ст.-слав. жить ’жыццё’, рус. па́жить ’паша’) ці хутчэй па суадноснасці з іншымі абстрактнымі назоўнікамі на ‑сць (< ‑stь): грусть, страсть, честь. У бел. магло быць запазычаным з рус. ці ўтворана на ўласнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́леж ’цалінная або ворная зямля, якая даўно не апрацоўвалася’, за́лях (дакладней, відаць, за́ляг) ’аблога’ (гродз., З нар. сл.). Рус. за́лежь ’тс’. Назоўнік ад дзеяслова залегчы/залягаць, у форме залеж з пераходам г > ж перад ‑ь па 1‑й палаталізацыі. Іншае значэнне залеж (’месца залягання выкапняў’, ’заляжалы тавар’), магчыма, пад рус. уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казя́рка ’стары падраны кажушок’ (лаг., КЭС). Утварэнне па тыпу кажарка ад козі ’казіны’, магчыма, для адмоўнай характарыстыкі рэаліі. Пераноснае ўжыванне заонімаў (тыпу воўк, вуж, сабака і інш.) для адмоўнай характарыстыкі розных з’яў, рэалій і інш. шырока вядома. Параўн., у Грынчэнкі, 2, 265: «Козиний кожух, а вербові дрова, то й смерть готова».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёк, пацёкі, поцёк ’рагі, струменьчыкі, ручаі’, ’зацёкі’, ’кровападцёкі’ (Нас., Грыг., Юрч., Сл. ПЗБ, Ян., ТС; в.-дзв., Шатал.), пацёкі, поцяк(і), поцягі, паця́гвіны ’мокрае месца, тонкія ручайкі на крынічным месцы’ (слаўг., Яшк.). Да па (< прасл. po‑) і цячы́ (гл.). У лексемах з ‑г‑ (замест ‑к‑) уплыў народнай этымалогіі — ад’ідэацыя з цягну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Планіца ’звязаныя бярвенні, з якіх складваюцца плыты, што сплаўляюцца па Дняпры’ (Дэмб. 2), плэныца ’адна з дзвюх частак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), укр. плапищ /плешамі ’прасла ў плоце (ад слупа да слупа)’, плыныця ’невялічкі плыт на рэчцы’. Памылкова ўстанаўліваецца сувязь з планка, плыць (Вярэніч, Бел.-укр. ізал., 13). Гл. аляніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пластава́ць ’паўзці па-пластунску’ (ТСБМ; ворап., маст., Сл. ПЗБ; Нар. Гом., Стан.). Першапачаткова азначала ’ляжаць пластом (пра чарнаморскіх казакоў)’, параўн. укр. пла́стати ’паўзці’, ’ісці грузнуўшы, вязнуць’, ’падкрадвацца’, бел., рус. пласту́н ’разведчык, які рухаецца пластом’: пластуны ляжаць пластом у чаратах і плаўнях, падпільноўваючы ворага і патаемна падпаўзаючы да яго (Даль, 3, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясь! ’гук ад удару чым-небудзь плоскім’, адпавядае значэнню дзеясловаў пля́снуць, пля́скаць, пляска́цца (ТСБМ; глус., Янк. Мат.): плясь!па голым целе (полац., Нар. лекс.), пляс! (шальч., Сл. ПЗБ). Ад пляс(к)‑нуць, гл. пля́скаць, змякчэнне канцавога зычнага мае экспрэсіўны характар, або пад уплывам мяккасці папярэдняга зычнага, параўн. лясь! < ляснуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёх1 ’пляма невыразнай формы’ (Сцяшк. Сл.). Да плех (гл.).

Плёх2 ’боўць! шабулдых!’ (Растарг.), пра пялёсканне, выліванне (мсцісл., Нар. лекс.), плех! — нехта з вышыні ў ваду (з пырскамі) (полац., Нар. лекс.); плех!па голым целе (тамсама), ’пяюх’ (Бяльк.). Гукапераймальнае. Можна дапусціць роднаснасць з тт. plekšenti ’ляпаць, бразгаць; пляскаць (аб вадзе)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)