пакра́паць, ‑ае; зак.
Крапаць, падаць дробнымі кроплямі некаторы час (пра дождж). Крыху пакрапаў дождж, потым аціх і ўсчаўся зноў — дробны і рэдкі, бы сыпануў хто з-за лесу вадзяныя кроплі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.
1. Разм. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыдатным для нашэння, знасіцца — пра ўсё, многае.
2. Насіцца некаторы час. Пашастае [вецер], паходзіць, паносіцца між яблынь. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расказаць усё, многае.
2. Расказваць некаторы час. Пасажыры трохі яшчэ паскалілі зубы, парасказвалі анекдоты і неўпрыкмет пачалі апускаць галовы, бы куры на седале. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. пасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. пасцеражы; зак., каго-што.
Сцерагчы некаторы час. Маці мякка, ласкава сказала: — Ты, сыночак, будзеш з дзедам, хату пасцеражэш. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Узірацца некаторы час. Немец, аднак, не варушыўся, яшчэ трохі паўзіраўся ў байца і затым тузануўся з ламачча. Быкаў. Лабановіч паўзіраўся пільней — так: гэта Янка Тукала! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паця́ўкаць, ‑ае; зак.
Разм. Цяўкаць некаторы час; цяўкнуць некалькі разоў. Сабака сваё зрабіў і толькі, каб не адразу парваць знаёмства з хлопцамі, адбегся і, вінавата аблізваючыся, пацяўкаў і падаўся дадому. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабалбата́ць, ‑балбачу, ‑балбочаш, ‑балбоча; зак.
Разм.
1. Правесці некаторы час у балбатні. Гадзіну прабалбатаць.
2. што і без дап. Выдаць тайну, сакрэт.
3. што і без дап. Незразумела сказаць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празвані́ць, ‑звашо, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.
1. Утварыць гук звону.
2. што. Звонам апавясціць аб чым‑н. У гэты час насценны гадзіннік празваніў палавіну дзесятай... Якімовіч.
3. Званіць некаторы час. Празваніць гадзіну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., што.
1. Даць пракіпець; кіпячэннем давесці да гатоўнасці. Пракіпяціць малако. // Апрацаваць кіпячэннем для надання якіх‑н. якасцей. Пракіпяціць шпрыц.
2. і без дап. Кіпяціць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Выканаць танец; станцаваць. Пратанцаваць вальс. Пратанцаваць польку.
2. і без дап. Правесці некаторы час у танцах. Цэлы вечар з ... [Маняй] пратанцаваў нейкі сімпатычны юнак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)