схо́дні, ‑яў; адз. сходня, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сходы. Катэр стаіць напроці старых вязаў, і па сходнях бягуць, спяшаючыся, на паром людзі. Савіцкі. Усеўся [Іван] на халодных бетонных сходнях ганка і стаў чакаць. Дуброўскі. Матрос клаў доўгую сходню паміж бортам і берагам. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад чакаць.

2. у знач. прым. Якога доўга, з нецярпеннем чакаюць; жаданы. Чаканы госць. □ Зямлю і ўпоперак і ўдоўж Раіў чаканы цёплы дождж. Панчанка. І вось нарэшце па шарэнгах подыхам ветру прабегла чаканая каманда: «Да бою!» Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́шкацца ’марудзіць, рабіць памалу’ (пін., З нар. сл.; ТС). Рус. мешкать ’тс’, урал.чакаць’, кіраў. ’разважаць’, ст.-рус. мѣшькатичакаць, марудзіць’, ’жыць, пражываць, быць падданым’, мѣшаный ’павольны, вялы’ (паводле Махэка₂, 361, павінна было пісацца ме‑), польск. mieszkać ’марудзіць’, ’забыць, не звяртаць увагі’, ’жыць, прабываць, знаходзіцца’, ’заставацца’, ’быць у адносінах з кім-небудзь’, nieomieszkać ’не занядбаць’, в.-луж. mješkorić ’марудзіць’, чэш. meškati ’марудзіць’, ’знаходзіцца, перашкаджаць у рабоце’, славац. meškať ’спазняцца, адставаць’, славен. mečkati ’паволі працаваць’. Не зусім яснае слова. Найбольш імаверна, што яно паходзіць з мѣшати > мяшаць (гл.) у выніку нарашчэння асновы. Укр. мешкати ’пражываць’, як і ст.-бел. мешкати, мяшкати ’жыць, знаходзіцца’ (XIV ст.), запазычана са ст.-польск. mieszkać ’жыць’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., ЕСУМ, 3, 455–456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. пена‑ джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзёя. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нясце́рпна,

1. Прысл. да нясцерпны.

2. безас. у знач. вык. Цяжка, немагчыма сцярпець, вынесці; невыносна. Міша і чырванеў, і бялеў ад такой размовы, і чмыхаў носам, а потым, калі ўжо вельмі стала нясцерпна, ледзь не расплакаўся. Якімовіч. Сядзець і чакаць невядома якой кары было для Сценкі нясцерпна. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. чакаць. Дзед Талаш .. хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут .. у бясплодным чаканні. Колас. Вечарам сядзела .. [Ганна] дома — і сумная і поўная трывожнага чакання. Чорны.

2. Непрыняцце рашэнняў некаторы час з мэтай дачакацца зручнага моманту. Палітыка чакання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́каць, пла́чу, пла́чаш, пла́ча; плач; незак.

1. Праліваць слёзы (ад болю, гора і пад.), звычайна ўтвараючы пры гэтым нечленараздзельныя галасавыя гукі.

П. наўзрыд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., па кім. У некаторых выразах: чакаць каго-н., быць прызначаным каму-н. (пра што-н. непрыемнае; разм.).

Асіна плача па ім.

Вяроўка па табе даўно плача.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапала, не вернеш (разм., жарт.).

Плакалі твае грошыкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пакрывацца кроплямі вільгаці (разм.).

Запацелыя вокны плачуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

1. Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў. Колас.

2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца. Корбан. — Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябе́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да неба. З нябеснай вышыні далятала журботнае і стрыманае курлыканне жураўлёў. М. Ткачоў. Ганна Паўлаўна захаплялася нябесным блакітам, гарамі, якія так гарманічна зліваліся з чароўным светам тутэйшых раслін... Вірня. // Які знаходзіцца ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Нябесныя целы.

2. Які вывучаецца і прымяняецца ў астраноміі. Нябесны глобус.

3. Паводле рэлігійных уяўленняў — які знаходзіцца на небе. Нябесны рай.

4. Які мае колер неба; светла-блакітны. Нябесны колер.

5. перан. Цудоўны. Валя нахілілася галавой да рукі. І ўсмешка... усмешка нябесная заззяла на твары. Пестрак.

•••

Нябесная механіка гл. механіка.

Нябесны мерыдыян гл. мерыдыян.

Манна нябесная гл. манна.

Спадзявацца на манну нябесную гл. спадзявацца.

Царства нябеснае гл. царства.

Чакаць манны нябеснай гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́ться сов., разг. ста́цца, зрабі́цца, зда́рыцца;

мо́жет ста́ться мо́жа быць;

с тебя́ (с него́) ста́нется ты (ён) (гэ́та) мо́жаш (мо́жа), ад цябе́ (яго́) мо́жна чака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)