пакасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць касым (у 2 знач.); перакасіцца, пакрывіцца. Месцамі штыкетнік .. пакасіўся. Шыловіч. — Трэці год за вёскай на пяску чатыры шулкі стаяць, пачарнелі І пакасіліся ад дажджу і часу... Ракітны.
2. Паглядзець скоса. Уласюк закурыў папяросу, пакасіўся на цёмны куток пакоя. Колас. Сіняўскі падкруціў чорныя вусы, пакасіўся на камандзіра. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трушчо́ба, ‑ы, ж.
1. Бедны, густа населены брудны квартал горада, а таксама брудны, цёмны, разбураны дом, жыллё. Лонданскія трушчобы. Прыгарадныя трушчобы. Трушчобы капіталістычных гарадоў.
2. Цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам. Белай, месячнай ноччу ў трушчобах завянуць свае песні ваўкі... Рудкоўскі.
3. Глухое месца, глуш. — Новаспечаны, і ў вашых трушчобах маю гонар быць першы раз, — сказаў з усмехам Лабановіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сы́зы ’шызы’ (Касп., Растарг., Шн. 2), ’не адбелены (пра лён)’ (Сл. ПЗБ), сы́зый ’шызы, сінявата-цёмны’ (Бяльк.). Гл. шызы. Карскі (1, 357) цвёрдасць зычных у пачатковым складзе тлумачыць украінскім або польскім уплывам, параўн. укр. си́зий, адпаведная польская форма адсутнічае, чаму, аднак, пярэчыць лінгвагеаграфія названых формаў. Да этымалогіі параўн. сізаваро́нка ’птушка сіваграк, Coracias garrulis L.’ (ЛА, 1) і сіваваро́нка ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсталы, неадукаваны, абмежаваны, кансерватыўны; цёмны, забіты, недалёкі, вузкі, дзікі (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Жлоб 1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск. żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.
Жлоб 2 ’скнара’ (хойн., Шатал.). Рус. наварас. жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлоб ’скнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск. żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск. żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск. варш. żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́дасная ва́да ’дажджавая вада, сабраная ў красавіку, якая мае цудадзейную сілу’ (у мове беларускіх татараў — хамаіл 1866 г., гл. Мішкінене, Seniausi, 57), выкарыстоўвалася таксама для прыгатавання спецыяльнага чарніла пры напісанні магічных формул і знакаў: фижмӯ из шафранам ӯ радо̄снаӣе вадзе на име того человека написавши (там жа). Цёмны выраз; відаць, паходзіць ад радасць (гл.), аднак семантычнае развіццё застаецца незразумелым, параўн. аргат. польск. radosny proszek ’какаін’ (Каня, Słownik, 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Старанна ўхутваць у што‑н., добра ўкрываць чым‑н. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем. Лынькоў. Рэдкія пешаходы хуталі галовы ў настаўленыя каўняры — вуліцы пранізваў студзеньскі вецер. Васілевіч. / у перан. ужыв. Цішыня плыла з усходу, з лесу, разам з хмарамі і сонцам, і хутала сабою загуменне і шырокае поле. Пташнікаў. Свецяць зоры, і цёмны змрок хутае дрымоту. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канве́ер, ‑а, м.
Прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння вырабаў пры іх апрацоўцы ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў. Па грукату, што рабілі .. [адліўкі], падаючы на канвеер, які нёс іх кудысьці ў цёмны правал у сцяне, адчувалася, што адліўкі важкія, з металу. Карпаў.
•••
Зялёны канвеер — сістэма планавай вытворчасці зялёных кармоў для бесперапыннага забеспячэння жывёлы на працягу ўсяго пашавага сезону.
Па канвееру — ад аднаго да другога (перадаваць і пад.).
Сысці (сыходзіць) з канвеера гл. сысці.
[Англ. conveyer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мара́ць, мыра́ць, мара́тэ ’пэцкаць’ (Федар. 6, Шат., Бяльк.; драг., КЭС; мін., Сл. ПЗБ), мара́ты ’брудны’ (бяроз., Шатал.; драг., Нар. лекс., Нар. словатв.). Укр. мара́ти, польск. marać, в.-луж. marać, mórać ’тс’, н.-луж. maraś ’плявузгаць брыдоту’. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. moraĩ ’цвіль’, apmorýti ’плеснець’, лат. morgât ’пэцкаць’, арм. mrayl ’цёмны’, ’хмара’, ст.-грэч. μορύσσω, алб. përmjér ’мачуся’. Да і.-е. *mor‑(u‑) (Бернекер, 2, 18; Сольмсэн, Зб. Ягічу, 576; Траўтман, 169; Фасмер, 2, 572; Бязлай, 2, 168).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кату́х, ‑а, м.
1. Маленькі хлеў або адгароджанае месца ў хляве. Мінуць стаў у свінарніку над балясамі, якімі быў абгароджан катух, успёрся на іх і доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны.
2. Пра цёмны, малы пакой або хату. Вярнуўшыся дамоў. Васіль знайшоў на стале пісьмо. На канверце — знаёмы почырк. Жонка. Што яна піша? .. Усё тое ж: бяры да сябе.. «Бяры! — паморшчыўся. — А куды? Вось у гэты катух? Ды ты сама ўцячэш адсюль». Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)