кры́ўда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Несправядлівыя ўчынкі, паводзіны ў дачыненні да каго‑н., якія абражаюць, засмучаюць. — А за што на мяне хто будзе злосць мець? Мне здаецца, я нікому ніколі ніякай крыўды не зрабіў. Чорны. Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні, у думках звяртаецца да сына. Хромчанка. // Пачуццё горычы, выкліканае несправядлівымі ўчынкамі, паводзінамі. Горкая крыўда падступіла да сэрца: усё пайшло на вецер. Шкраба.

•••

Быць у крыўдзе на каго гл. быць.

Кроўная крыўдацяжкая знявага, якая глыбока кранае чалавека.

Не дацца ў крыўду каму гл. дацца.

Не даць (не папусціць) у крыўду каго гл. даць.

Не ў крыўду хай будзе сказана гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Быць. Рус. быть, укр. бу́ти (дыял. зах. би́ти), польск. być, чэш. býti, в.-луж. być, н.-луж. byś, ст.-слав. быти, серб.-харв. би̏ти, славен. bíti. Прасл. *byti ’быць’. Параўн. літ. bū́ti ’быць’, лац. fuī ’я быў’, ст.-інд. bhūtíṣ ’быццё’, грэч. φύομαι раблюся’, гоц. bauan ’жыць’ і г. д. (агляд і.-е. форм і слав. вытворных гл. Траўтман, 41–42). Бернекер, 114; Праабражэнскі, 1, 58–59; Фасмер, 1, 260; Слаўскі, 1, 52; Махэк₂, 78–79; Брукнер, 51–52. І.‑е. *bheu̯ā‑ (цяжкая двухскладовая база, гл. Гірт, Gram., 2, 135–136; Гірт, Ablaut, 105; Бругман, 139 і наст.). Параўн. аблаутную форму *baviti (гл. ба́віцца1). Лічаць, што першапачатковае значэнне дзеяслова ’расці, узнікаць’. Параўн. яшчэ Айцэтмюлер, AfslPh, 22, 363–372. Іначай Ондруш (, 14, 107), які зыходзіць з першапачатковага рухацца, бегчы’ (параўн. грэч. φεύγω ’бягу’). Сюды прасл. *bуtъ, *bytьje ’быццё’ (агляд форм гл. Бернекер, 113–115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абабі́ць, ‑б’ю́, ‑б’е́ш, ‑б’е́; ‑б’ём, ‑б’яце́; зак., каго-што.

1. Удараючы, прымусіць адпасці што‑н. Абабіць яблык. Абабіць расу. □ [Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак. // Удараючы, ачысціць ад чаго‑н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі. // Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

2. Пашкодзіць паверхню чаго‑н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк. // Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы.

3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым‑н. Абабіць дзверы дэрмацінам. □ [Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.

4. Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу.

•••

Абабіць капейку — зарабіць грошай. [Ціток:] — Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвілі́на, ‑ы, ж.

1. Тое, што і мінута (у 1 знач.). [Пятро:] — Да пасадкі заставалася хвілін дзесяць палёту. Мележ. Конан махнуў рукою: у нашым вясковым жыцці пяць хвілін — не час. Лобан.

2. Кароткі прамежак часу; момант, імгненне. Выходзіш. Хвіліну глядзіш, як хістаюцца Пад ветрам асіны над скошанай пожняю. Панчанка. Хурс цяпер цёрся каля ўсялякіх інтэнданцкіх кіраўніцтваў, .. але ні на хвіліну не спускаў вока з глухіх дарог. Чорны. // якая або чаго. Пэўны, чым‑н. прыкметны прамежак часу. [На плошчу] і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну. Колас. Цяжкая хвіліна расставання заўсёды хвалюе. Няхай.

•••

З хвіліны на хвіліну — скора, вось-вось.

У адну хвіліну — вельмі хутка.

Хвіліна ў хвіліну — у час, у дакладна ўстаноўлены тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамысло́васць ж. промы́шленность;

машынабудаўні́чая п. — машинострои́тельная промы́шленность;

металаапрацо́ўчая п. — металлообраба́тывающая промы́шленность;

хімі́чная п. — хими́ческая промы́шленность;

тэксты́льная п. — тексти́льная промы́шленность;

металургі́чная п. — металлурги́ческая промы́шленность;

харчо́вая п. — пищева́я промы́шленность;

лясна́я п. — лесна́я промы́шленность;

сельскагаспада́рчая п. — сельскохозя́йственная промы́шленность;

аўтамабі́льная п. — автомоби́льная промы́шленность;

асно́ўныя галі́ны ~ці — основны́е о́трасли промы́шленности;

ця́жкая п. — тяжёлая промы́шленность;

лёгкая п. — лёгкая промы́шленность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудрёный

1. (странный) дзі́ўны; (непонятный) незразуме́лы;

мудрёный челове́к дзі́ўны (незразуме́лы) чалаве́к;

мудрёное де́ло дзі́ўная спра́ва;

ничего́ мудрёного нічо́га дзі́ўнага;

2. (замысловатый) хі́тры, мудраге́лісты, разг. мудро́ны; (трудный) ця́жкі; (сложный) склада́ны;

мудрёная шту́чка хі́трая (мудраге́лістая, мудро́ная) шту́чка;

мудрёный узо́р склада́ны ўзор;

мудрёная зада́ча ця́жкая (склада́ная) зада́ча;

у́тро ве́чера мудрене́е посл. пераначу́ем — бо́лей пачу́ем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́кла ’месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў; месца, дзе адбываюцца жахлівыя падзеі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мік., Яруш., Мядзв., Шпіл., Мал., Касп., Растарг., Шат., Сл. ПЗБ), пе́кло ’тс’ (ТС), ’цяжкая работа’ (Шат.). Укр. пе́кло, зах.- і паўд.-рус. пе́кло ’пекла’, рус.-ц.-слав. пькълъ ’смала’ (1073 г.), ст.-слав. пьцьлъ ’тс’, пьклъ ’пекла’, польск. piekło, ст.-польск. pkieł, Р. скл. piekła, н.-луж. pjakło, в.-луж. pjekło ’тс’, славац. peklo, чэш. peklo, ст.-чэш. pkelná vrata ’вароты пекла’, славен. pekȅl, pekèl ’смала’, ’пекла’, ’дзёгаць’, серб.-харв. па́као ’смала, пекла’, макед. пекол і пекло ’пекла’, балг. пъ́къл, пъ́кло, пъкло́ ’смала, дзёгаць’. Прасл. pьklъ ’смала’, што выводзіцца з і.-е. кораня *pĭ‑k‑: лац. pix, picis, ст.-грэч. πίσσα (< *pik‑i̯a), алб. pisë ’смала’; ст.-в.-ням. pëhлац. мовы). Значэнне ’пекла’ прыйшло да зах. славянаў з Захаду, а потым пашырылася і на ўсх.-слав. тэрыторыі (Брукнер, 407; Фасмер, 3, 226; Голуб-Копечны, 269; Махэк₂, 441–442; Бязлай, 3, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляні́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які схільны да ляноты, ухіляецца ад працы. Хітрым чалавекам стаў сын Амяльяніхі. Ды не толькі хітрым, але і лянівым. Кавалёў. [Барабаха:] — [Наймічка] на ўсе штукі здатная, толькі да работы лянівая. Якімовіч. / у знач. наз. ляні́вы, ‑ага, м. Цяжкая праца толькі для лянівых. Бічэль-Загнетава. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Прыказка. // Які выяўляе ляноту. — Цяпер маю ахвоту ў цяньку пасядзець пад гэтымі дубамі — лянівым і рахманым голасам сказаў Іван Мацкевіч. Бядуля.

2. Вялы, павольны (пра рухі, паходку і пад.). Праз паўгадзіны сяброўкі пляліся ўжо лянівай паходкай людзей, якім няма куды і няма чаго спяшацца. «Звязда». // перан. Які павольна, слаба дзейнічае. Спакойнае мора задумана і ціха плёскала на берагі лянівай белапеннай хваляй. Самуйлёнак. Недалёка за імшыстымі стваламі дрэў паблісквае лянівымі хвалямі рэчка. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ля ж.

1. (часть) до́ля;

2. до́ля, у́часть, судьба́, уде́л м.;

3. уст. (единица веса) до́ля;

ільві́ная д. — льви́ная до́ля;

быць у ~лі — быть в до́ле;

прыня́ць у ~лю — приня́ть в до́лю;

вы́пасці на д. — вы́пасть на до́лю;

ліха́я (ця́жкая, го́ркая) д. — лиха́я (зла́я, го́рькая) до́ля;

шука́й до́лі ў чы́стым по́ліпосл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ліца, ‑ы, ж.

Цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом, якая ў старажытныя часы служыла зброяй.

палі́ца, ‑ы, ж.

1. Дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сцяны або ўнутры шафы для размяшчэння кніг, пасуды і пад. Над сталом у акуратнай, зашклёнай раме вісеў вялікі партрэт Шота Руставелі, на паліцы ляжалі стопкі кніг, па выгляду многа ўжо чытаных. Самуйлёнак. На паліцах крамы — шапкі, кірзавыя боты, скрынкі цукерак, пернікаў. Ракітны. // Разм. Верхняя лаўка для ляжання або для багажу ў чыгуначным вагоне. Дзяцей набілася поўнае купэ. А некалькі хлапчукоў умудрыліся залезці нават на багажныя паліцы. Хомчанка. У самым канцы.. [Балашоў] знайшоў незанятую верхнюю паліцу, ускінуў на яе маленькі фанерны чамаданчык і пачаў умошчвацца на начлег. Грахоўскі.

2. Спец. Частка плуга, якая аддзяляе і пераварочвае падрэзаны лемяшом пласт зямлі; адвал. // Прыстасаванне ў некаторых сельскагаспадарчых машынах.

•••

Класці зубы на паліцу гл. класці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)