упэ́ўненасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць упэўненага. Упэўненасць рухаў. Упэўненасць паходкі.

2. Перакананасць у чым‑н. У кожнага з’явілася цвёрдая ўпэўненасць, што калі на другім ствале, дасталі калійную соль, то дастануць яе і па астатніх. Кулакоўскі. Хаця хлопчык у глыбіні душы і адчуваў, што, запрасіўшы Рыгорку ўдзельнічаць у канцэрце, ён зрабіў правільна, але цвёрдай упэўненасці ў гэтым не было. Курто.

3. Усведамленне сваёй сілы, магчымасцей, рашучасць у дзеяннях. [Максім:] — У каго больш вытрымкі, розуму, самакантролю, упэўненасці, той перамагае. Няхай. Алеся [Пракоп] вабіў сілай і ўпэўненасцю, што ішла ад ягоных няспешлівых і разважлівых рухаў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы. Напэўна, у нашым выратаванні немалая заслуга і лодкі, вельмі пад’ёмістай і ўстойлівай на вадзе. Кірэенка. Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. Палтаран. Вось нарэшце зямля — цвёрдая і ўстойлівая. Мележ.

2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны. Устойлівыя цэны. Устойлівая валюта. Устойлівы характар. □ Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. «Звязда». // Замацаваны традыцыяй. Устойлівы звычай.

3. перан. Які не паддаецца пабочнаму ўплыву, змяненню; стойкі. Устойлівыя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кача́н ’плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ); таксама ’цвёрдая частка галоўкі капусты, ад якой растуць лісты; пачатак кукурузы’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. коча́н, укр. коча́н, кача́н, польск. koczan, kaczan, чэш. kočan ’пэўная расліна’, балг. коча́н, серб.-харв. ко̀ча̑н, макед. кочан. Прасл. форма kočanъ (агляд матэрыялу гл. у Фасмера, 2, 356; Трубачова, Эт. сл., 10, 104–105). Трубачоў (там жа. 104) лічыць, што мы маем справу з утварэннем пры дапамозе суф. ‑ʼanъ (‑ěnъ?) ад таго ж кораня, што і *koča, *kočera, *kočerъ з агульнай семантыкай чагосьці, што ўзвышаецца, тарчыць і да т. п. Вельмі разгалінаванае сямейства слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́йкий

1. в разн. знач. сто́йкі;

сто́йкая го́рная поро́да сто́йкая го́рная паро́да;

сто́йкая инфе́кция мед. сто́йкая інфе́кцыя;

сто́йкий газ сто́йкі газ;

сто́йкий хара́ктер сто́йкі хара́ктар;

сто́йкая уве́ренность сто́йкая (цвёрдая) упэ́ўненасць;

сто́йкое равнове́сие физ. сто́йкая раўнава́га;

2. (выносливый) трыва́лы;

сто́йкий челове́к трыва́лы чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торба, мяшэчак, кайстра, сума, катомка, хатуль / звычайна скураная: саква / цвёрдая, носяць за спінаю: ранец / паляўнічая на дзічыну: ягдташ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Асце́рбаць, остэ́рбаты ’выжыць, акрыяць’ (Клім.). Укр. остербати, остербнути ’тс’, рус. стербнуть (стар.) ’цвярдзець, чарсцвець, церпнуць’, устрабляти, устрабити (царк.) ’лячыць’, польск. postrobić ’узмацніць’, дыял. ostróbka ’ліхаманка’, чэш. ustrabiť se ’асвяжыцца’, ст.-чэш. ostrabiti ’ўзмацніць’, славац. strabiť sa ’лячыць’ і інш. Ст.-рус. усторобитися ’выздаравець’, устрабити(ся) ’вылечыцца’, устрабие, устраба ’вылячэнне’, устробитися ’выздаравець’; ст.-слав. устрабити ’вылечыць’. Ці не ў выніку кантамінацыі з гэтым словам в.-луж. strowy ’здаровы’? Слова лічаць праславянскім (*storb‑/*stьrъ‑), роднасным з і.-е. *ster‑; параўн. грэч. στέρφοςцвёрдая скура’, літ. tar̃pti ’ўзмацняцца, выздараўліваць’ (думка Махэка, Recherches, 39, параўн. Фрэнкель, 1063), магчыма, ням. sterben (Траўтман, 284) і інш. Гл. Фасмер, 3, 756.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (Нас.), ’пустая неўрадлівая зямля’, ’скупы, злы, благі чалавек’, ’хто жыве ў недастатку’ (Сл. ПЗБ), ’бязбожнік’ (Арх. Федар.), ’скрытная, хітрая, каварная і сквапная асоба’ (мсцісл., З нар. сл.), ’злы, благі чалавек’ (Шатал., гродз., Нар. лекс.), ’цвёрдая нявырабленая ўтравелая глеба’ (Янук.), сызматы́к ’раскольнік, іншаверац’, сызматы́чка ’іншаверка’ (Нас.), сюды ж таксама сусмасты́к ’уніят, далучаны да праваслаўя’ (Бес.), сасмасты́к ’чалавек, які насуперак усяму імкнецца захапіць нешта’ (Цых.). Ст.-бел. схизма, сцызма ’рэлігійны раскол’ запазычана са ст.-польск. schizma, schizmatyk (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100; Булыка, Лекс. запазыч., 181, 174), відаць, пераважна вусным шляхам з пераасэнсаваннем запазычанага слова. Параўн. схізма. Няясныя шляхі развіцця значэння ’неўрадлівая зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка. / ‑у, у знач. зб. Міндалевы, мускатны арэх. // ‑а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).

2. ‑а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.

3. ‑у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.

4. ‑у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.

•••

Арэх-свістун — пусты арэх.

Зарабіць на арэхі гл. зарабіць.

Моцны арэх — пра што‑н. цяжкае для дасягнення, авалодання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скару́па ‘шкарупа, струп’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘шкарупіна’ (Ласт.), скору́па ‘шарпак’ (беласт., Сл. ПЗБ), скару́ба ‘тс’ (там жа), скару́пка (Нас.), ‘скурка, шкарлупка’ (Ласт.), ‘струпок’ (Байк. і Некр.), скару́пнуць ‘пакрывацца струпам; засыхаць, пакрывацца як бы карою (гаворыцца аб нечым мяккім)’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. скорупа, шкорупа ‘чарапок’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. шкарупа, шкарлупіна. Ст.-бел. скорупа, шкорупа з ст.-польск. skorupa, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 103; яшчэ раней такую думку выказаў Карскі (Белорусы, 149). Пытанне аб паходжанні слоў з ‑б‑ і ‑п‑ застаецца да канца не высветленым. Яны несумненна суадносяцца з прасл. *koruba/*korupъ. Трубачоў (ЭССЯ, 11, 105) на падставе ко́руп ‘скінутая гадзюкай ці вужом скура ў час лінькі’ (шальч., Сл. ПЗБ) узнаўляе прасл. *korupъ, на фоне якога формы з ‑b‑ разглядаюцца як другасныя, узнікшыя ў выніку азванчэння (“аслаблення”) першапачатковага ‑p‑, параўн. серб. кору̀пина ‘кара, кажура, шалупінне’, макед. корупка ‘скурка, кажура, шкарлупа’ і інш. У сувязі з гэтым пытанне аб запазычанні з польскай уяўляецца спрэчным, паколькі гэтыя словы ўзаемадзейнічаюць з блізкімі па семантыцы кантынуантамі прасл. *skorolupa (гл. шкарлупа). Адсутнасць паўнагалосся Карскі (1, 255) тлумачыў недастаткова высветленымі акцэнтнымі прычынамі або пропускам ненаціскнога галоснага. Прасл. *skorupa (побач з *skorupъ, *skorъpa) узнаўляецца на падставе ўкр. шкору́пацвёрдая скарынка на зямлі’, польск. skorupa ‘шкарлупіна, панцыр, чарапок, цвёрдая абалонка зямлі, шарпак’, чэш. дыял. škorupa, škorapa ‘тс’, славац. дыял. skorupa, škorupa, в.-луж. skorpawa, škorpawa ‘шалупіна, скурка, кара’, н.-луж. škórpina ‘тс’, серб.-харв. ско̏руп ‘плёнка на гарачым малацэ’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 246–247).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твердь ’гарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус. твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус. твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск. twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж. twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж. twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш. tvrz, славац. tvrdz ’крэпасць’, балг. твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав. тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац. firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням. vestenunge ’умацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)