экза́рх, ‑а, м.
Гіст.
1. Галава жрацоў пры храме ў старажытнай Грэцыі.
2. Гіст. Намеснік імператара ў якой‑н. вобласці Візантыйскай імперыі.
3. У праваслаўнай царкве — галава асобнай царкоўнай вобласці ці самастойнай царквы.
[Грэч. éxarchos — галава, начальнік, намеснік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́йца, -ы, ж.
1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.
2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.
3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).
Неразлучная т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Клеба́нія ’памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цвінта́р, ‑а, м.
1. Царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве. На цвінтары каля царквы калыхалася мора народу. Машара.
2. Могілкі пры царкве. Спаласаванае глыбокімі траншэямі і акопамі, Памор’е нагадвала стары, занядбаны цвінтар. Бажко.
[З польск. cmentarz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энцы́кліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
1. Пасланне адной якой‑н. царквы да другой.
2. Афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да каталіцкага духавенства па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і пад.
[Ад грэч. enkýklios — кругавы, агульны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прычт ’духавенства якой-небудзь царквы; клір’ (ТСБМ), ст.-бел. причтъ, причьтъ, причетъ, рус. причт, причет, причёт, укр. причет. З царк.-слав. причтъ, причьтъ, причетъ, дзе аддзеяслоўны назоўнік ад причисти ’прылічыць, уключыць’. Бліжэй да зыходнай формы ст.-бел. причтати ’прылічыць, спалучыць’ (Ст.-бел. лексікон).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
у́нія, ‑і, ж.
1. Аб’яднанне, саюз дзвюх або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго манарха. Дзяржаўная унія.
2. Аб’яднанне праваслаўнай царквы з каталіцкай пад уладай рыжскага папы, але пры захоўванні праваслаўнай царквой сваіх абрадаў і богаслужэння.
[Ад лац. unio — адзінства, аб’яднанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царква́, -ы́, мн. цэ́рквы і (з ліч. 2, 3, 4) царквы́, цэ́ркваў, ж.
1. Рэлігійная арганізацыя духавенства і вернікаў, аб’яднаная агульнасцю веравучэння і абрадаў.
Праваслаўная ц.
Каталіцкая ц.
2. Будынак, у якім адбываецца праваслаўнае набажэнства; храм.
Пабудаваць новую царкву.
|| памянш. цэ́ркаўка, -і, ДМ -каўцы, мн. -і, -кавак, ж. (да 2 знач.).
|| прым. царко́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́па, ‑ы, м.
Вярхоўны галава рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан. Рымскі папа. □ Марыю разам з другімі прыгожымі дзяўчатамі з другіх прыходаў пасылалі аднойчы на нейкую ўрачыстую імшу, якую правіў сам папа ў саборы Святога Пятра. Лынькоў.
[Лац. papa, ад грэч. pappas — бацька.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катава́сія, ‑і, ж.
1. Песнапенне, што выконваецца абодвума клірасамі, якія для гэтага сыходзяцца разам на сярэдзіну царквы.
2. перан. Беспарадак, мітусня, неразбярыха. Паразумнеў надта малады народ, не слухаюць старэйшых. Ад гэтага і пайшла катавасія на свеце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)