Ру́ратруба’ (Цых.), ру́рка ’цыліндрычная трубка’ (Нас.), ’трубка, люлька’ (Сцяшк.). Запазычана з польск. rura, rurka, што адпавядаюць сучаснаму нямецкаму Rohr або Röhreтруба’ (Брукнер, 469). Сюды ж рурцэ́нґі ’разнавіднасць абцугоў’: рурцэнґамі можна трупку закруціць (нясвіж., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зліты з розных пасудзін у адну (пра вадкасць). Зліўное малако.

2. Прызначаны для злівання чаго‑н. Зліўны жолаб. Зліўная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́трубак1 ’кароткая труба, адвод ад асноўнага рэзервуара’ (ТСБМ). З рус. па́трубок ’меншае адгалінаванне трубы’. Утворана на рус.-моўнай тэрыторыі пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. ‑pa) і суфікса ‑ъkъ ад труба́ (гл.).

Патрубак2 ’салавей заходні’ (Інстр. II). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выпускны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны для выйсця, выхаду. Выпускны клапан. Выпускная труба.

2. Які мае адносіны да выпуску з навучальных устаноў. Выпускны клас, экзамен. Выпускны вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мін, ‑а; мн. ко́міны, ‑аў і каміны́, ‑о́ў; м.

Труба для адводу дыму з печы. Над комінам школы ўзнімаўся ў хмарнае асенняе неба празрысты дымок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́скавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падпаска, належыць яму. Гудзе гамонка ручаін, Трава паблісквае з нізін, Гучыць падпаскава труба, І апранаецца вярба Пушыстымі каткамі... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцёкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сцякае куды‑н. Сцёкавыя воды.

2. Які мае сцёк (пра вадаёмы). Сцёкавае возера.

3. Прызначаны для сцёку чаго‑н. Сцёкавая труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

комін, труба; дымар (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Тру́бачка ‘лодка, выдзеўбаная з тоўстай асіны’ (падзв., Нар. сл.; мёрск., Жыв. НС), ‘вузкая рыбацкая лодка’ (Касп.), тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.). Параўн. рус. астрах. труба́ ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’. Да труба1, аднак матывацыя наймення не зусім зразумелая. Магчыма, першапачаткова ў аснове ляжалі *trupa, *trupъ, параўн. каш. trëpa ‘гнілое, трухлявае дрэва’, ст.-рус. трупъ ‘ствол дрэва’, чарнаг. труп ‘пень’ і пад., у далейшым набліжаныя да труба ‘цыліндрычны пустацелы прадмет’, гл. SEK, 5, 166, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́трубак, ‑бка, м.

Спец. Кароткая труба, якая служыць адводам ад асноўнага трубаправода, рэзервуара і пад. Сухія выхлапы сіняга дыму з патрубкаў матора, як стрэлы, абудзілі стаянку. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)