располо́женность ж.

1. (симпатия) прыхі́льнасць, -ці ж.;

2. (наклонность, восприимчивость) схі́льнасць, -ці ж., нахі́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́басць, -і, ж.

1. гл. слабы.

2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.

3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

Тут ён праявіў с.

4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).

С. да азартных гульняў.

Оперны тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накло́нность ж.

1. (склонность) схі́льнасць, -ці ж., нахі́л, -лу м.;

накло́нность к мечта́тельности схі́льнасць (нахі́л) да летуце́ннасці;

2. (наклонное положение, покатость) уст. нахі́ленасць, -ці ж.;

накло́нность экли́птики астр. нахі́льнасць эклі́птыкі;

дурны́е накло́нности дрэ́нныя схі́льнасці (нахі́лы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кава́рства, ‑а, н.

Схільнасць да каварных учынкаў, замыслаў; вераломства. // Каварныя ўчынкі, замыслы. Наша грамадства вызвалена ад сацыяльная, несправядлівасці і яго адвечных спадарожнікаў — прадажнасці і каварства. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рахункаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Служачы бухгалтэрыі, спецыяліст па рахункаводству. Калгасны рахункавод. □ [Лупянка] за рахункавода паставілі, бо вельмі ж разбіраўся ў лічбах, меў схільнасць да іх. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йсміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Галіна геафізікі, якая вывучае ваганні глебы якой‑н. пэўнай мясцовасці; большая ці меншая схільнасць да землетрасенняў або інтэнсіўнасць апошніх. Сейсміка Таджыкістана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармалі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Разм.

1. Фармальныя адносіны да справы.

2. Прытрымліванне фармальнасцей у якой‑н. справе.

3. Схільнасць да знешняй формы (у навуцы, мастацтве).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міласэ́рнасць, ‑і, ж.

Схільнасць да спагады іншым, да літасці над кім‑н. [Сімон:] — Сплаці мне ўсё поўнасцю праз тыдзень, а то я ладам у суд .. Досыць ужо маёй міласэрнасці. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдзі́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць прыдзірлівага, схільнасць да прыдзірак. Юрка не бачыў такой прыдзірлівасці нават на заводзе ад майстра, калі адбываў там сёлета ў ліпені .. слясарную практыку. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́здумнасць, ‑і, ж.

Схільнасць да роздуму; роздум. Асабліва ўзмацніліся ў зборніку «Тры цішыні» тыя роздумнасць і філасафічнасць, якія ў першай кнізе [А. Вярцінскага] досыць выразна адчуваліся толькі ў лічаных творах. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)