Ля́хат ’рэха’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ля́ха1 (гл.). Суфікс ‑ат (< ‑ъtъ) паводле іншых аддзеяслоўных утварэнняў, якія перадаюць гукі (грукат, лёскат і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малойца ’хлопец’ (навагр., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм. Да маладзец (гл.). Суфікс ‑ца пад уплывам польск. мовы (Карскі 2–3, 32). Гл. таксама малоец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацу́каць ’мацаць’ (ТС). Да ма́цаць (гл.). Суфікс ‑ук‑ надае кароткатрывалае і шматразовае дзеянне. Роднасным з’яўляецца ўкр. новавалынск. мацкувати ’шукаць вобмацкам’ з выпадзеннем ‑у‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Летак ’лета’ (Яруш.). Суфікс (а)к надае канкрэтызацыю ў значэнні ’лета’, большую акрэсленасць, дакладнасць часу. Недастатковая інфармацыя пра лексему не дазваляе выявіць матывацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́на ’кавалак, абломак дрэвавай кары’ (ТСБМ), да кара (гл.). Апошняе ўспрымаецца як зборнае, таму пры абазначэнні кары выкарыстоўваецца суфікс ‑іна ў функцыі сінгулятыўнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́льба ’ворыва’ (палес., Выг.). Да ро́ля ’ралля’ < ралля́ (гл.). Суфікс -ба, як у назвах іншых сельскагаспадарчых працэсаў: малацьба, касьба і інш. Гл. ральба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасле́й ’пасля’ (паст., Сл. ПЗБ), дзятл. посляй ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Да пасля (гл.). Канчатак ‑ей (‑яй) — гэта суфікс параўнальнай ступені прыслоўяў, параўн. пазней, даўжэй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́нка, кам. походу́нка ’склеп’ (Сл. Брэс.). Заходнепалескае. Да па‑ і ‑хаджаць хадзіць (гл.). Суфікс ‑ун‑к‑а (а не ‑упак, які ў ладунак, пакунак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бася́дла ’сабака’ (Не хадзі, сынок, да басядлы, укусіцьЖд.). Няяснае слова. Зыходзячы з канчатка (‑дла), можа, нейкае запазычанне з польскай мовы (параўн. суфікс ‑dło).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабзо́н (рябзон) ’рабы чалавек’ (Стан.), рябзо́нка ’рабая жанчына’ (Нас.). Ад рабы (гл.), суфікс ‑он‑ (Карскі 2–3, 29) з няясным (экспрэсіўным?) нарашчэннем ‑з‑ (< *рабза).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)