Мдле ’ваніты’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мдле запазычана са ст.-польск. mdle ’стан слабасці’, ’стан, калі цягне на ваніты’, як і іншыя ст.-бел. мдлети ’млець, слабець’ < ст.-польск. mdleć, мкглый < mgły, мдлый ’аслаблены, вялы, сумны’ (> мдлявый, млявый), ст.-польск. mdły ’тс’, мдлость (XV ст.) < ст.-польск. mdłość (Карскі, Труды, 312; Булыка, Запазыч., 200; Булахаў, Гіст., 130; Жураўскі, Крамко, Зб. Крапіве, 141; Ташыцкі, SFPiSł, 2 (1957), 230–460). Махэк (356), аднак, выводзіць прасл. mьdlěti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невясёлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сумуе; сумны. [Сярго:] Вы што ж такі пануры, невясёлы? [Бэсман:] У нас вясёлага не вельмі шмат. Глебка. Убачыўшы свайго сябра невясёлым, Ціма запытаў: — Чаго такі кіслы? Шчарбатаў. // Які выражае смутак, журбу. Невясёлая ўсмешка. Невясёлыя вочы.

2. Які выклікае смутак, журбу; непрыемны. Невясёлы мой лёс, невясёлы... Пакідаю я родныя сёлы. Куляшоў. Покут голы, невясёлы, Як у той павеці. Крапіва. Ноччу Мікола не спаў. Сядзеў каля папялішча пад уцалелай яблыняй і думаў невясёлую думу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уби́тый

1. (умерщвлённый) забі́ты, мног. пазабіва́ны;

2. перен. (уничтоженный) зні́шчаны;

3. перен. (глубоко огорчённый чем-л., приведённый в отчаяние) прыбі́ты, прыгне́чаны, прыве́дзены ў ро́спач; (ошеломлённый) ашало́млены;

4. перен. (потраченный на что-л.), разг. патра́чаны; (издержанный — ещё) расхо́даваны, вы́даткаваны; (о времени) змарнава́ны;

5. (уплотнённый, утрамбованный) разг. убі́ты, утрамбава́ны;

6. (покрытый) карт., разг. пабі́ты;

7. (выражающий огорчение, отчаяние, подавленность) прыгне́чаны, прыбі́ты, су́мны;

уби́тый вид прыгне́чаны (су́мны) вы́гляд;

8. сущ. забі́ты, -тага м.;

у проти́вника большо́е коли́чество уби́тых у праці́ўніка вялі́кая ко́лькасць забі́тых;

спит как уби́тый спіць як забі́ты;

молчи́т как уби́тый маўчы́ць як забі́ты;

хо́дит как уби́тый хо́дзіць прыгне́чаны (прыбі́ты, су́мны);

уби́тый го́рем прыгне́чаны (прыбі́ты) го́рам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаче́вный

1. (жалобный) жа́ласны; плаксі́вы;

плаче́вный го́лос жа́ласны (плаксі́вы) го́лас;

2. перен. жа́ласны; (печальный) су́мны; (безнадёжный) безнадзе́йны; (жалкий) мізэ́рны; (ничтожный) нікчэ́мны;

плаче́вный вид жа́ласны вы́гляд;

плаче́вное положе́ние су́мнае стано́вішча;

плаче́вные результа́ты мізэ́рныя (нікчэ́мныя) вы́нікі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сму́так, ‑тку, м.

Пачуццё суму, маркоты, жалю. Я за труной тваёй іду з жалобнай песняй. Глыбока ў сэрцы смутак свой нясу. А. Александровіч. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль. Хведаровіч. Ідзеш па вуліцы, заходзіш у хаты, гутарыш з людзьмі і бачыш, як цячэ мірнае, працавітае жыццё, з поспехамі і няўдачамі, з радасцямі і часінамі смутку. Хадкевіч. // Журботны, сумны выраз (вачэй, твару, губ і пад.). Прыкметны смутак стаіўся ў .. карых вачах [Алесі]. Шамякін. На поўны твар .. [Зімчука] лёг смутак. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таска́ ’туга’ (пух., Сл. ПЗБ), таскава́ць ’тужыць па кімсьці без надзеі ўбачыцца’ (Пятк. 2), тоскова́ць ’тужыць, нудзіцца’ (ТС), таскава́ць ’тужыць, сумаваць’ (Ласт.). Укр. то́ска́ ’туга, сум’, рус. тоска́ ’тс’, стараж.-рус. тъска ’туга, неспакой’, тоска ’тс’, польск. tęsknić ’вельмі хацець убачыць кагосьці, дасягнуць чагосьці’, ст.-польск. tesknąć ’смуткаваць’, чэш. tesknit ’тс’, славац. teskniť ’тс’. Прасл. *tъska ’туга, сум’ адпавядае і.-е. *tus‑/*teus‑ ’апаражняць, спусташаць’; формы з ‑n‑ вытворныя ад *tъsknъсумны, тужлівы’. Індаеўрапейскімі адпаведнікамі лічаць літ. taučiù, taũsti ’тужыць’, tautà ’туга’ (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Борысь, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

будзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Не святочны, будны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходны прынеслі з Лашыч паведамленне ад Ваўчка. Хадкевіч. // Прызначаны на штодзень. На сцяне вісела будзённая вопратка. Гартны. // Штодзённы, звычайны. Колькі радасці можна знайсці ў звычайным будзённым жыцці. Мурашка. А чым мяне сустрэне бераг новы — Будзённым тлумам, навізною спраў? Панчанка.

2. перан. Сумны, аднастайны. [Рыма:] — Ты таксама вершы пішаш? Люблю паэтаў, яны непасрэдныя, шчырыя, не такія, як усе, будзённыя. Сабаленка. Пытанняў.. нарадчыца чуе за дзяжурства дзесяткі, яны — самыя будзённыя, як і адказы на іх. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаку́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгія, звешаныя ўніз галіны (пра некаторыя дрэвы і кусты). Паводкай мост стары падмыты, Бяроз плакучых сумны рад. Купала. Чучаны былі аддзелены ад Сёмкава Гарадка поплавам, праз які перакінута грэбля, абсаджаная плакучымі вербамі. Новікаў. // Які звісае ўніз, апушчаны ўніз (пра галіны такіх дрэў). Мне раптам уяўляецца, што ўсе гэтыя бярозы сталі ў паўабхвата таўшчынёю, голле на іх густое, плакучае... Кулакоўскі.

2. Уст. Тое, што і плаксівы. Пры гасцінцы, у прарытай канаўцы крумкалі жабы, а зверху кідаўся рэдкі плакучы піск кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)