тарлата́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тарлатану. Тарлатанавая вытворчасць.

2. Пашыты з тарлатану. Тарлатанавая сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́кня, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сукенка. На .. [Матруне] была яркая квяцістая сукня, а вочы гарэлі радасцю. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

простира́тьсяII сов. памы́цца, вы́мыцца;

пла́тье хорошо́ простира́лось суке́нка до́бра памы́лася (вы́мылася).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Латужынне, латужыня ’лахманы, палатаная сукенка’ (Федар. 7) < латужына < лату га < лата. Палата] (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (разм.).

1. Асобнае зерне чаго-н.

Б. гароху.

2. Круглы камячок, шарык.

Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.

Сукенка ў бобкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прынцэ́сасукенка з шырокімі фальбонамі’ (віл., Жд. 3). Пераноснае з прынцэ́са ’тытул жонкі або дачкі прынца’, якое праз ням. Prinzessin з франц. princesse (Фасмер, 3, 365). Параўн. аналагічныя рус. дыял. принце́сса ’жаночая прыгожая доўгая сукенка (звычайна адразная, з расклёшанай ці складкаватай спадніцай, фальбонамі)’, принце́сс ’тс’, ’сукенкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капро́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капрону. Капронавая вытворчасць. // Зроблены з капрону. Капронавыя панчохі. Капронавая сукенка. Капронавы трос. Капронавая сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бардо́ 1, нязм., н.

Гатунак чырвонага віна (паводле назвы французскага горада Бардо).

бардо́ 2, нязм. прым.

Цёмна-чырвоны. Сукенка колеру бардо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́га нескл., ср., в разн. знач. инди́го;

суке́нка ко́леру і. — пла́тье цве́та инди́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)