вы́петраць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.

Пад гарачым сонцам і ветрам выпетрала трава.

2. Зрабіцца худым, сухім (перан., разм.).

Во выпетраў чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́рці, адамрэ; пр. адмёр, ‑мерла; зак.

Страціць жыццяздольнасці загінуць; стаць нежывым (пра часткі арганізма, расліны). Клеткі тканак адмерлі. Знізу сучкі на дрэве адмерлі. // перан. Страціць жыццяздольнасць; знікнуць (пра грамадскія з’явы, асаблівасці быту і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпрага́цца ’высмажвацца, спальвацца; выбівацца з сіл’ (Нас.). Гл. пражыць. Сюды ж, магчыма, і вы́прагчыся ’здохнуць’ (Шатал.), г. зн. ’страціць апошнія сілы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́тхнуцца, ‑нецца; зак.

Страціць моц, пах. Вытхнуўся хрэн. Вытхнулася гарэлка. Вытхнуліся духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актуа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць актуальнага; адпаведнасць запатрабаванням сучаснасці. Актуальнасць тэмы. Страціць актуальнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абезгало́сець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмарачы́цца, ‑рачуся, ‑рочышся, ‑рочыцца; зак.

Разм. У выніку працяглага кружэння страціць раўнавагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расканапа́ціцца, ‑ціцца; зак.

Страціць матэрыял, якім былі заканапачаны шчыліны, адтуліны. Прабоіна расканапацілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздво́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дво́іцца; зак.

1. Раздзяліцца надвае.

Сцежка раздвоілася.

2. перан. Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым.

Думкі раздвоіліся.

|| незак. раздво́йвацца, -аецца.

|| наз. раздвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Страціць здольнасць усведамляць што-н.

А. ад ператамлення.

2. Прыйсці ў адурэлы стан ад розных пахаў.

Адурэла галава ад чаромхі.

|| незак. дурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)