ківа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

Галінкі ківаюцца на ветры.

2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.).

Ледзь ківаецца стары дзядок.

|| аднакр. кіўну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.).

|| наз. ківа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ста́рац ‘жабрак’; паэт. ‘стары чалавек’, ‘манах, духоўны настаўнік веруючых’ (ТСБМ), ‘жабрак’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Сл. Брэс.), ста́рэц ‘тс’ (ТС), старцава́ць, старча́ць ‘жабраваць’, старча́нка ‘жабрачка’ (ТС), старчаня́та ‘жабракі’ (Мат. Гом.). Да прасл. *starьcь (параўн. укр. ста́рец ‘жабрак’, рус. ста́рецстары’, польск. starzec, чэш. stařec, балг. ста́рец, макед. старец), якое ўтворана ад прасл. *starъстары’ з суф. ‑ьcь (Слаўскі, SP, 1, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́шлы ’пажылы, даволі стары’ (Нас.). З польск. podeszły ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верабе́й, -б’я́, мн. -б’і́, -б’ёў, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шэрым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

Стрэляны або стары верабей — вопытны, бывалы чалавек.

|| памянш. верабе́йка, -і, мн. -і, -аў, м.

|| прым. вераб’і́ны, -ая, -ае.

Вераб’іная ноч (кароткая летняя ноч, а таксама ноч з бесперапыннай навальніцай і зарніцамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ляпя́кстары грыб’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Роднаснае да ляпіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няле́тка ’малалетні’ (Гарэц.). Ад ня‑летні, параўн. летністары’ (гл. лета).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псі́кусстары сабака’, ’вымова’ (Нас.). З польск. psikus < psi kus ’свавольства’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што-н.

Г. плот.

Г. двор.

2. перан. Гаварыць абы-што, выдумляць.

Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць (прыказка).

Агарод (гарод) гарадзіць (разм.) — пачынаць якую-н. клапатлівую і безнадзейную справу.

|| наз. гарадзьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Тое, што і жабрак; падарожны (божы) чалавек, вястун. (уст.)

С.-лірнік.

2. Манах, вопытны падзвіжнік, які валодае духоўнай мудрасцю і жыватворнай сілай дапамагаць малітвай і парадай.

Опцінскія старцы.

Празарлівы с.

3. Паважаны стары чалавек.

Мудры с.

|| ж. старчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кэ́шка ’вельмі стары падасінавік’ (Жыв. сл.). Да кеча (гл.)? Кэшка < і*кечка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)