Амя́га ’стомленасць’ (Бяльк., Гарэц., Нас., Касп.), амягнуцьстаміцца’ (Бяльк., Гарэц., Шат.), амяглы стомлены’ (Нас., КТС), рус. омяга, омяглы стомленасць, стомлены’. Гл. мягнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́ма ‘аслабленне; расслабленне; зморанасць’ (ТСБМ, Бяльк., Стан.). Аддзеяслоўны назоўнік ад стамі́цца, што да тамі́ць (гл.). Беларуска-ўкраінская ізалекса, параўн. укр. сто́ма ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

Разм. Старанна вучачы што‑н., забыцца на ўсё іншае, правесці за заняткамі лішні час. // Стаміцца ад працяглай вучобы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Захапіцца купаннем. Хлапец закупаўся і на ўсё забыўся.

2. Стаміцца ад празмернага купання. Закупацца да непрытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад беганіны, клопатаў. Усціння глядзела, як .. [паштальён] прагна піў, і нават не абуралася — сапраўды, небарака, забегаўся па хатах. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстава́ка ’той, хто хутка стамляецца’; ’надакучлівы чалавек’ (Янк. 3.). Да прыста́ць, прыстава́цьстаміцца, змагчыся; прычапіцца да каго-небудзь’ < стаць. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замары́цца, ‑маруся, ‑морышся, ‑мерыцца; зак.

Стаміцца, знясіліцца. Мама замарылася, жнучы ад рання. Брыль. Зноў ішлі і зноў спрабавалі выбрацца з яра. Урэшце замарыліся і селі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлопота́ться разг. стамі́цца ад кло́пату (ад турбо́т), заму́чыцца ад кло́пату (ад турбо́т); замітусі́цца, забе́гацца, закруці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́здиться

1. (укататься, утрамбоваться) уе́здзіцца, аб’е́здзіцца, абабі́цца, утрамбава́цца;

2. (измучиться ездой) зму́чыцца (стамі́цца) ад язды́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад цяжкай працы, звязаная з рэзкімі рухамі. Натузаецца жанчына [аручы] за дзень, прыедзе дадому — ні рук ні ног не чуе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)