Печалава́нне ’апека’, печалавацца ’клапаціцца’, печаяавіты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатыіі ’трохі сумны’, печало- вить ’клапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, piecza- lować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печлловлти сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali () < pečaliti () ’хвалявацца; клапаціцца’ < ресаіь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *рекёІь (Міклашыч, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уны́ние ср. марко́та, -ты ж.; туга́, -гі́ ж.; сум, род. су́му м., сму́так, -тку м., журба́, -бы́ ж.; (скука) нуда́, -ды́ ж.;

впасть в уны́ние замарко́ціцца (затужы́ць, засумава́ць, засмуці́цца, зажуры́цца, занудзі́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар. Пальчэўскі. І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баля́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і болька.

2. перан. Разм. Недахоп, слабае месца ў дзейнасці, характары. — Ты на маю балячку не [цісні]. Ад самога сябе хапае, сасмылела ўсё ўнутры, — адсек Нікадзім. М. Ткачоў. [Блецьку] агарнуў смутак і безнадзейнасць. Балячкі яго душы былі разварушаны. Чорны. // Пра чалавека з якімі‑н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву. Пакідаць .. [Шалюту] старшынёю нельга, гэта відавочна, але ж на якую работу паставіць такую балячку? Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Цвёрдасць металу, якая дасягаецца гартаваннем; уласцівасць загартаванай рэчы. Сталь высокага гарту.

2. перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі, неспрыяльнымі ўмовамі; сіла волі. Бальшавіцкі гарт. □ Вайна — вялікае выпрабаванне гарту людзей і чыстаты, трываласці пачуццяў. Мележ.

3. перан. Стан найбольшага напружання, узбуджэння, хвалявання. Смутак часамі ападаў да лёгкай журбы, пасля зноў даходзіў да найвялікшага гарту. Чорны.

4. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў.

[Ад ням. hart — цвёрды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. Гараваць з прычыны чыёй‑н. смерці. Мы б хацелі, Каб чулі яны [загінуўшыя героі], Як смуткуе радзіма над імі! Броўка.

2. Перажываць смутак; сумаваць, журыцца. Сохне і смуткуе хлопец лета, Неспакой, трывога на душы: — Разлюбіла? Не, не веру ў гэта, Шле лісты і просіць: — Адкажы. Прануза. // Засмучацца, бедаваць. Думаючы пра ўсё гэта, Васіль хоць і смуткаваў у душы, што Усцю не застаў дома.., аднак іншы раз адчуваў задавальненне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́ча1 ’апека; клопат, нагляд’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), рус. цеча ’удзел, клопаты’, польск. piecza ’клопат, увага, апека, нагляд; стараннасць’, н.-луж. pjeca, в.-луж. pječa ’клопат’, чэш. ресе ’клопат, апека, дагляд, ахова’, славен. pėča, peč, ресаісмутак, гора; клопат, стараннасць, трывога’, сюды ж таксама макед. печая ’тс’, печалба ’прыробак’, балг. печая, печаяба ’тс’, ст.-слав. печлл’ь ’пакута, мучэнне, смутак; клопат, апека’. Звычайна звязваецца з *рекіі, гл. пячы (Міклашыч, 234; Брукнер, 406; Праабражэнскі, 2, 53; БЕР, 5, 212). Інакш Махэк₂ (441): < і.-е. *кер‑ (> geh-) ’мець клопат, мучэнне’; апошняе ў прасл. мове (пад уплывам *рекіі ’пячы’) змянілася ў *pek​, параўн. ст.-чэш. peč і se ’клапаціцца’, ст.-рус. пекуся ’клапачуся’. З-за такой блізкасці ў балт. мовах у *pek‑ ’пячы’ адбылася перастаноўка к — р: літ. керн, лат. cepu ’пяку’. Гл. таксама апека.

Пе́ча2 ’рана ад апёку’ (ТС). Відаць, фармальна тоеснае балг. печа ’блазна на твары’, серб.-харв. пена ’трупная пляма’, што ўзыходзіць да *pekti ’пячы’. Інакш адносна паўднёваславянскіх слоў Скок, 2, 650; БЕР, 5, 211 (з петечеі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтити ‘усхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труб ‘ крык, гвалт’, тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Няясна; магчыма, паходзяць ад ням. trüben ‘засмучаць, азмрочваць’, ‘муціць, каламуціць’, trüb, trübe ‘маркотна, журботна’, trübsal ‘гора, смутак, жаль, туга, журба, маркота’; пранікненне іх адбылося, відаць, праз ідыш, параўн. ід. trojb ‘труба’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл., аднак, у Скарыны Празникъ Трубъ — яўрэйскае свята, калі пад гукі труб адбывалася ахвярапрынашэнне (ГСБМ). Параўн. таксама разм. труба́ ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), трубе́ц ‘канец, капцы’ (ТС), збліжэнне з якімі магло ўплываць на семантыку слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апа́сці, -аду́, -адзе́ш, -адзе́; -адзём, -адзяце́, -аду́ць; -адзі́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асыпацца, адваліцца (з дрэў, кустоў).

Лісце ўсё апала.

2. Паменшыцца ў аб’ёме, панізіцца ўзроўнем, спасці.

Вада за ноч на рацэ апала.

Чалавек схуднеў, шчокі апалі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, упасці, звіснуць.

Пасмы валасоў апалі на лоб.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, пакрыць якую-н. паверхню.

Апалі росы на лугах.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыйсці, апусціцца.

Ціхі вечар апаў на зямлю.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пагоршыцца, сапсавацца.

Апаў настрой.

7. перан. Знікнуць, прапасці.

Няхай смутак ападзе!

|| незак. апада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апа́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)