урэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся; зак., у што.

1. Уваткнуцца, укліні́цца ў што-н. вузкім, вострым.

Човен урэзаўся ў пясчаны бераг.

Лес клінам урэзаўся ў поле (перан.).

2. перан. Імкліва ўварвацца ўнутр чаго-н.

Конніца ўрэзалася ў варожыя рады.

3. перан. Запомніцца моцна і адразу.

У. ў памяць.

4. перан. З разгону сутыкнуцца з чым-н. (разм.).

Машына ўрэзалася ў слуп.

|| незак. ураза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і урэ́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Конавя́зьслуп, да якога прывязваюць коней’ (ТСБМ). Укр. коновʼязь, рус. коновязь, ст.-рус. коновязь ’тс’, серб.-харв. ко̏њовез ’тс’. Да прасл. konovęzь < konь + vęzь (Трубачоў, Эт. сл., 10, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́па, слупа́ прысл. ‘дубка (станавіцца)’, слупка́ ‘тс’ (ганц., шчуч., Сл. ПЗБ), слупкава́ць ‘станавіцца дубка’ (іўеў., там жа). Да слуп (гл.) па тыпу прыслоўяў на ‑а, параўн. ду́ба, стаяка́ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наскочи́ть сов.

1. (натолкнуться) наско́чыць; наткну́цца;

наскочи́ть на столб наско́чыць (наткну́цца) на слуп;

2. перен. (напасть) наско́чыць, напа́сці;

наскочи́ть на неприя́тность наско́чыць на непрые́мнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыбы́,

У выразе: на дыбы — тое, што і на дыбкі (гл. дыбкі). Хлопец ад нечаканасці так тузануў закілзанага каня, што ён узняўся на дыбы. П. Ткачоў. Вялізны вогненны слуп паставіў паравоз на дыбы, залязгалі, затрашчалі вагоны. Шчарбатаў. Мікола ўсё нешта станавіўся на дыбы, гарачыўся, а потым здаўся. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стод ‘бажок, ідал’ (Ласт.), сто́дзік, сто́дзіва ‘статуя’ (там жа). Параўн. укр. арг. стод ‘статуя, фігура’, ‘бог’, стодонь ‘багач’, рус. арг. сто́да ‘царква, ікона; свята’, дыял. ‘ідал’. У якасці крыніцы прыводзіцца ст.-сканд. stoðслуп, калона’ (Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764). Бязлай (Eseji, 139) далучае сюды і зах.-слав. stodor ‘крутая скала; слуп у азяродзе’. Магчыма, сюды ж няяснае каш. štaduna ‘мажная, высокая жанчына’, параўн. баба ‘каменны ідал’ (параўн. SEK, 4, 353). Беларускія словы, відаць, “рэканструяваныя” Ластоўскім на падставе аргатычных форм. Гл. таксама Горбач, Арго, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыва́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікай грывай (у 1 знач.). Чуваць было вызвоньванне званочкаў, якімі былі абвешаны грывастыя шыі чорных коней. Пестрак. З-за дрэў пазіралі лютыя тыгры, грывастыя львы і малпы. Грамовіч. // Падобны на грыву, у форме грывы. Праз белае воблака пары прабіўся агонь і грывасты слуп чорнага дыму. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які гучыць з частымі пералівамі. Пералівістыя пераборы гармоніка. □ З мястэчка, да якога было пяць вёрст, даносіўся глухі пералівісты гул ад касцельных званоў. Пестрак.

2. Які свеціцца, пераліваецца рознымі колерамі. Выплыў круглы і светлы месяц, і адразу ж праз увесь Сож паслаўся серабрысты пералівісты слуп святла. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пень пень, род. пня м.;

стоя́ть как пень стая́ць як слуп, стая́ць як пень у бе́лы дзень;

через пень-коло́ду працу́е і сма́ку не чу́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Астрапянець, остропыни́ти ’аслупець’ (Клім.). Відаць, звязана з строп, страпілы, укр. стропина ’розныя віды бярвенняў, слупоў’; іншая магчымасць — сувязь з укр. стропи́тся ’сайсці са шляху, з розуму’. Але хутчэй остропынити «стаць як стропына», як аслупець «стаць як слуп».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)